Как информирует сайт Гомельской областной инспекции охраны животного и растительного мира /http://nebrakonier.info/hraniteli-prirody/303-v-hoynikskom-rayone-nezakonno-ubity-2-zubra.html/ 25.01.2012 г. в Хоникском районе местные жители нашли две мертвых самки зубра с огнестрельными ранениями. Установлено, что возраст одной самки зубра 12-14 лет, второй, в которой находился 1 эмбрион - около 8 лет.
Вред, причиненный незаконной добычей зубров составил 29 925 000 рублей. По данному факту Хойникским РОВД ведется следствие.
-
ПОДРОБНОСТИ сообщает БелаПАН:
25 студзеня ў Брагінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету паступіла паведамленне, што на поле блізу адселенай вёскі Мокіш Хойніцкага раёна знойдзены зубры, адзін з якіх нерухомы.
Як паведамілі ў Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, рэйдавая група ў складзе прыродаахоўных інспектараў, паляўніцтвазнаўцаў Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і міліцыянераў, якая выехала на месца, знайшла зуброў. Адзін з іх быў мёртвы, другі — з цяжкім раненнем, не здольны падняцца на канечнасці.
Устаноўлена, што ўзрост адной самкі зубра — 12–14 гадоў, другой, з эмбрыёнам, — прыкладна восем гадоў. Агульная вага зуброў 700 кг. Урон, нанесены незаконнай здабычай зуброў, склаў амаль 30 млн. рублёў.
У Хойніцкім РАУС не паведамляюць пра падазроных у забойстве зуброў, спасылаючыся на тое, што праводзіцца праверка. Як стала вядома БелаПАН, у раёне палявалі іншаземцы, грамадзяне адной з краін Балтыі.
Верагодна, яны і забілі самак зуброў, не праінфармавалі пра гэта праваахоўныя ці паляўнічыя структуры. Замежныя паляўнічыя паехалі на радзіму, а затым былі знойдзены самкі зуброў.
Меркаванне аб тым, што забілі зуброў менавіта гэтыя паляўнічыя, грунтуецца на экспертызе куль. Ёсць інфармацыя, што замежныя грамадзяне пераблыталі зуброў з дзікамі.
КОММЕНТАРИИ (11)