view counter
 

АВТОРИЗАЦИЯ

СЕЙЧАС НА САЙТЕ

0 пользователей и 23 гостя
 

У воўчай скуры. Аўдыёдакументалка ад 34mag

Вольга Каскевіч, старшыня балотнага фронту «Багна», з’ездзіла на самую поўнач Беларусі, у Расонскі раён, і прывезла адтуль філасофскую аўдыяпрыпавесць пра ваўка. Але хутчэй пра нас з вамі ды пра нашае стаўленне да навакольнага свету, паведамляе 34mag.net.

Паслухаць аўдыёсюжэт можна тут: Туліся вухам бліжэй!

Вольга Каскевіч, стваральніца аўдыядакументалкі:

Мая гісторыя пра ваўка, пра людзей, якія яго захоўваюць, пра людзей, якія яго забіваюць. Гэта перапляценне розных поглядаў: вучонага-заолага Дзмітрыя Шамовіча, кандыдата біялагічных навук, які стаў важаком воўчай зграі, з якою жыве ўжо некалькі гадоў на поўначы Беларусі; этолага з Грузіі Ясона Бадрыдзэ, які вядомы тым, што жыў з ваўкамі ў лесе; і паляўнічых, для якіх паляванне на ваўка — штодзённая праца і спорт. Сярод маналогаў маіх герояў прабіваюцца ўрыўкі з кнігі канадскага пісьменніка, біёлага і этнографа Фарлі Моўэта «Не крычы: «Ваўкі!», якая моцна паўплывала на мой аповед.

Воўк — драпежнік, якому ўжо даўно няма месца ў нашай краіне. У Беларусі сёння сур’ёзна не займаюцца даследаваннем ваўка, затое любяць яго адстрэльваць. У правілах палявання ён да сёння лічыцца непажаданым відам, а гэта фактычна азначае права на паўсюднае знішчэнне: ваўка могуць забіць у любым месцы ў любы час без адмысловага дазволу. Гэты звер выжыў толькі з прычыны таго, што кемлівы і ў жыцці вельмі ўважлівы, з прычыны таго, што ўмее пазбягаць чалавека і хаваць сваё логавішча. У большасці выпадкаў стаўленне да ваўка традыцыйна негатыўнае. Ён успрымаецца як небяспечны драпежнік, які ўяўляе патэнцыйную пагрозу для людзей і хатніх жывёлін, а для паляўнічых ён галоўны канкурэнт у паляванні на дзікіх капытных жывёл.

«Дзесьці на ўсходзе завыў воўк, нягучна, запытальна... Голас звера казаў пра згублены свет, які калісьці быў і нашым, пакуль мы, людзі, не абралі іншы шлях, каб у канчатковым выніку быць выгнанымі самімі сабой». Мая гісторыя — эмацыйны шлях вяртання да сябе, да свету, у якім людзі і ваўкі — раўнапраўныя жыхары прыроды.

Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы прокомментировать этот материал.

КОММЕНТИРОВАТЬ С ПОМОЩЬЮ FACEBOOK


ПОСЛЕДНИЕ ПУБЛИКАЦИИ
Новости Мнения
Статьи

 

ЛУЧШИЕ ФОТО НЕДЕЛИ

Виктор Козловский
Ястребиная сова
Ястребиная сова
рейтинг: 10.0
Андрей Шимчук
Зубры.
Зубры.
рейтинг: 10.0
Алла Эрдман
Звычайная чаротаўка
Звычайная чаротаўка
рейтинг: 10.0
Павел Лычковский
Ловись рыбка большая и малая!
Ловись рыбка большая и малая!
рейтинг: 10.0

САЙТЫ-ПАРТНЕРЫ

Предупреждение! Информация, расположенная на данном сервере, предназначена исключительно для частного использования в образовательных целях и не может быть загружена/перенесена на другой компьютер. Ни владелец сайта, ни хостинг-провайдер, ни любые другие физические или юридические лица не могут нести никакой ответственности за любое использование материалов данного сайта. Входя на сайт, Вы, как пользователь, тем самым подтверждаете полное и безоговорочное согласие со всеми условиями использования. Авторы проекта относятся особо негативно к нелегальному использованию информации, полученной на сайте.