“Сядзіш на дрэве і чакаеш з шасці да шасці”. Інтэрв’ю з фатографам-пераможцам конкурса АПБ

1 808 16 Дек 2019

Фотавыстава “Магія дзікіх птушак” адкрылася ў Музеі прыроды і экалогіі. Туды трапілі работы лепшых фатографаў дзікай прыроды па выніках конкурсу “Аховы птушак Бацькаўшчыны”. Паглядзець на здымкі можна да першага лютага, уваход вольны.

Карэспандэнт “Зялёнага партала” сустрэўся з пераможцам конкурсу Паўлам Лычкоўскім. Ён расказаў, што дзеля прыгожага здымка можа некалькі дзён сядзець на фотапаляванні.

– У дзяцінстве я вельмі моцна захапляўся жывёламі. У мяне заўсёды дома хтосьці жыў і былі розныя вызначальнікі насякомых і птушак. Падабаліся праграмы пра жывёл па тэлебачанні: “В мире животных” і ўсё такое. Але пасля школы больш пераключыўся на праграміраванне, камп’ютары. І гэтае хобі закінуў, – распавядае Павел.

– Але дзесьці гады чатыры таму я зайшоў паглядзець галерэю фотаздымкаў на wildlife.by. Мне вельмі спадабалася, і я вырашыў паспрабаваць таксама. І ўжо праз год уступіў у Клуб фатографаў дзікай прыроды Беларусі.

Работы Паўла выстаўляюць па ўсёй краіне. Амаль што ўвесь лістапад можна было паглядзець на яго здымкі ў Палацы культуры Маладзечна, дзе яны былі разам з іншымі работамі Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі.

Залятаюць птушкі з фатаграфій Паўла і на вокладкі прыродазнаўчых часопісаў: сёлета яго вераб’інага сычыка абрала АПБ для нумара за першае паўгоддзе.

Хутка аўтар будзе падводзіць свае вынікі году: кожны раз ён друкуе на памяць 10-12 фота, якія сёлета спадабаліся.

– Я не ганюся за колькасцю відаў. Мая мэта – якасць фотаздымкаў. Я магу і звычайнага вераб’я фатаграфаваць – толькі б прыгожа атрымлівалася. Але ёсць і пэўны азарт у тым, каб здымаць віды, якія цяжка сфатаграфаваць, – дзеліцца мастак.

– Ужо гады тры запар я спрабую зняць філіна. Пакуль у мяне ёсць толькі адна фатаграфія, якую я больш-менш лічу нармальнай. Відавочна, многія паездкі арганізоўваюцца з дапамогай прафесійных арнітолагаў. З філінам мне дапамагаюць Дзяніс Кіцель і Юра Янкевіч. Дапамога людзей, якія ведаюць, заўсёды патрэбная. Асабліва калі ты жывеш у горадзе і твая праца не звязаная з прыродай (Павел працуе праграмістам – рэд). Проста не заўсёды хапае часу, каб хадзіць на выведку і шукаць.

Наогул, знайсці час, на яго думку, гэта самае складанае. Дзеля добрых фота трэба паглядзець месца, дзе лепш здымаць, дзе  жывёла праводзіць больш часу.

Каб зняць глушца, трэба прыйсці з вечара і ночыць на месцы ў будане, у засадзе. Прычым нават у красавіку, калі бываюць і мінусавыя тэмпературы. Часам проста патрэбна цярпенне, бо здымка можа ісці тры дні.

“З шасці раніцы да шасці вечара ты дзесьці сядзіш на дрэве, чакаеш, пакуль прыляціць птушка. Але яна можа сесці да табе спінаю – і нічога не сфатаграфуеш. Ці святло будзе не ўдалае ў гэты час. І вось так сядзіш некалькі дзён, пакуль не даб’ешся больш-менш добрага кадра, – дзеліцца Павел.

– Барадатую кугакаўку ці вераб’інага сычыка я магу здымаць кожны год. А нейкія віды я ўвогуле яшчэ не здымаў. Для мяне не стаіць задача зняць усе віды. Проста хочацца здымаць прыгожа, незвычайна, каб людзям падабалася”.

Крыніца: greenbelarus.info
Комментарии пользователей (1)
Оставьте ваш комментарий первым
Владимир Пенькевич    16 Декабря 2019 в 10:52
0
0
Павел – молодец! Его детство похоже на детство всех любителей природы, натуралистов, фотоанималистов – любовь к природе, к братьям  нашим меньшим, к странствиям по лесам, лугам, болотам…ради уникального кадра…
Хочу привести несколько цитат великих фотографов: 
 «Выдающаяся фотография – это глубина чувств, а не глубина резкости», - Питер Адамс;
«Фотография – это единственный язык, который может быть понятен в любой точке мира», - Бруно Барбе; 
«Для фотографа важнее иметь очень хорошую обувь, чем очень хорошую камеру» - Себастьяно Сальгадо. 
Комментарий был изменен 16 Декабря 2019 в 10:55
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.