Схапі імгненне поспеху і славы - стань пераможцам фотаконкурсу "Магія дзікай прыроды Беларусі-2014”!

0 1291 18 Фев 2014

Сайт "Птушкі штодня" разам з Гродзенскім абласным аддзяленнем ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і турыстычнай кампаніяй "PeregrinusCompany" абвяшчае чарговы фотаконкурс "Магія дзікай прыроды Беларусі-2014", прысвечаны адлюстраванню прыгажосці беларускай прыроды на здымках.

Творчае спабоніцтва праводзіцца з 1 студзеня да 1 верасня 2014 года. Вынікі абвясьцяць да 5 снежня бягучага года.

Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў 4 намінацыях:

1. «Магія дзікіх птушак» - здымкі дзікіх птушак у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі, або відаў, уключаных у Спіс птушак Беларусі.* Фота ў гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыі "Птушкі" ў Галерэі на сайце birdwatch.by. Не прымаюцца здымкі, якія ўдзельнічалі ў фотаконкурсах "Магія дзікай прыроды-2013" і "Птушкі ў аб’ектыве" да 2012 года ўключна.

2. «Магія дзікіх жывёл» – здымкі дзікіх жывёл (акрамя птушак) у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі, або відаў нашай фауны.* Фота размяшчаюцца ў катэгорыі "Іншыя жывёлы" ў Галерэі.

3. «Магія МакраСвету» – здымкі жывых і нежывых прыродных аб’ектаў, зробленыя ў рэжыме "макра" на прыродзе на тэрыторыі Беларусі. Фатаграфіі гэтой намінацыі потым зальюць у рубрыку "МакраСвет" Галерэі. 4. «Магія краявідаў» – здымкі прыродных ці іншых ландшафтаў на тэрыторыі Беларусі, на якіх выразна і цікава паказаны прыродныя элементы і/ці аб’екты. Фота будуць знаходзіцца ў раздзеле "Краявіды" Галерэі.

*На конкурс не прымаюцца здымкі, якія дэманструюць занятыя гнёзды птушак і/ці логавы звяроў, птушанят і/ці маленькіх дзіцянятаў звяроў, ці для стварэння якіх быў выкарыстаны фотамантаж. У спрэчных сытуацыях рашэнне журы канчатковае і не можа быць абскаржанае.

Патрабаванні да ўдзелу:

  • Памеры зыходных здымкаў (арыгіналаў) павінны быць дастатковыя для іх якаснага друку памерам мінімум А4.
  • Для размяшчэння на сайце: ад 900 да 1024 пікселяў па шырокаму боку для гарызантальных здымкаў і 768 пікселяў па доўгаму боку для вертыкальных, або блізкія да гэтых памеры пры іншым фармаце здымка.
  • На конкурс ад аднаго аўтара ці ў суаўтарстве прымаецца неабмежаваная колькасць здымкаў адпаведнага памеру і якасці.

Размяшчэнне здымкаў: для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна самастойна пасля рэгістрацыі на сайце birdwatch.by размясціць свае здымкі ў адпаведнай катэгорыі: "Птушкі", "Іншыя жывёлы", "МакраСвет" і "Краявіды" ў Галярэі. Здымак, размешчаны на конкурс, павінен мець назву і як мінімум пазнаку аўтарства (на самім здымку ці пад ім у якасці подпісу). Таксама пажадана дадаваць дату і месца стварэння фота (апошняя ўмова абавязковая для здымкаў у намінацыі "Краявіды"). Згодна з пажаданнем аўтара здымкі можа размяціць таксама адзін з мадэратараў сайту. Для гэтага яны павінны быць атрыманыя ў адпаведных для размяшчэння якасці і памеры з выкананнем вышэй пазначаных патрабаванняў на адзін з двух адрасоў: harrier@tut.by або tyteishi@gmail.com.

Рэдакцыя сайту застаўляе за сабой права змяняць намінацыю здымка, калі ён яўна памылкова размешчаны ў неадпаведнай.

У выпадках, калі паводле сюжэту і кампазіцыі будуць размешчаны некалькі яўна аднатыпных здымкаў таго ж аўтара, яны могуць быць зведзеныя ў серыю і размешчаныя адзін пад адным рэдакцыяй сайту.

Падвядзенне вынікаў: Штомесяц з кожнай намінацыі ў фінал праходзяць не больш 5 здымкаў (не больш 10 з намінацыі "Магія дзікіх птушак"), якія маюць найбольшы сярэдні бал на 6-ы дзень наступнага месяца ў выніку галасавання зарэгістраваных карыстальнікаў сайту www.birdwatch.by. Калі больш 5 (10 з намінацыі "Магія дзікіх птушак") здымкаў-фіналістаў месяца маюць аднолькавы бал, у фінал праходзяць тыя, якім паставілі адзнаку больш карыстальнікаў. У выпадку, калі і гэтыя паказчыкі будуць аднолькавымі, у фінал фотаконкурсу праходзіць здымак, які быў размешчаны раней.

Найлепшыя здымкі за студзень-люты будуць адбірацца па выніках адзнак, атрыманых да 6 сакавіка ў падвойнай максімальнай колькасці для усіх намінацый.

Да 5 кастрычніка 2014 года міжнароднае журы са здымкаў-фіналістаў выбірае не больш трох здымкаў-пераможцаў у кожнай з чатырох намінацый, выстаўляючы свае адзнакі ўсім здымкам-фіналістам. Калі больш за адзін здымак таго ж аўтара трапляе паводле адзнак журы ў тройку лепшых у любой з намінацый, у тройцы застаецца толькі адзін здымак аўтара, які атрымаў найбольшы бал, а на месца іншых здымкаў гэтага аўтара аўтаматычна падымаюцца здымкі іншых аўтараў з наступных месцаў па колькасці атрыманых балаў. Да 15 кастрычніка аўтары здымкаў-пераможцаў павінны даслаць на адрас арганізатараў, які будзе ім паведамлены, элетронны варыянт здымка-пераможца ў максімальным разрашэнні для бясплатнага выкарыстання ў якасці ілюстрацыі да аднаго з месяцаў на календары на 2015 год, які будзе надрукаваны да канца лістапада.

Калі здымак у адпаведным для друку разрашэнні не будзе своечасова атрыманы, арганізатары фотаконкурсу застаўляюць за сабой права адабраць з ліку здымкаў-фіналістаў, высока адзначаных журы, іншы здымак для друку ў календары і запрасіць яго электронны варыянт у аўтара.

  • Штомесячныя прамежкавыя і канчатковыя вынікі абвяшчаюцца на сайце www.birdwatch.by для ўсіх намінацый.

Прызы і ўзнагароджанне пераможцаў: Па 3 лепшыя здымкі з кожнай з 4 намінацый будуць надрукаваныя ў вялікіфарматным каляровым календары на 2015 год, які будзе распаўсюджвацца бясплатна сярод самых актыўных карыстальнікаў сайту і тых, хто падтрымлівае развіццё назіранняў за птушкамі ў Беларусі. Аўтары гэтых здымкаў будуць запрошаныя на афіцыйную прэзентацыю календара ў Гродна і ўрачыста атрымаюць: за здымак, які займе Першае месца ў любой з чатырох асноўных намінацый – 10 асобнікаў календара, за здымак, які займе другое месца – 7 асобнікаў, за здымак, які займе трэцяе месца – 5 асобнікаў.

Аўтары здымкаў-пераможцаў, якія не змогуць атрымаць календары непасрэдна пад час афіцыйнай прэзентацыі, атрымаюць іх бясплатна па пошце на ўказаны імі адрас у межах Беларусі.

Па ўзгадненні з аўтарамі лепшых здымкаў, пасля абвяшчэння вынікаў фотаконкурсу, яны могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі для стварэння фотавыставы "Магія дзікай прыроды-2014".

 

Паводле birdwatch.by

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.