«Сцежкамі запаветнай прыроды» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

0 798 25 сен 2020

Выстава «Сцежкамі запаветнай прыроды» – чарговы з праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прымеркаваных да Года малой радзімы.

Выстава адкрыецца 29 верасня а 17-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

1.jpg

Прапануем увазе наведвальнікаў работы удзельнікаў Беларускага клуба фатографаў дзікай прыроды – беларускіх фотамастакоў, майстроў сваёй справы, аўтараў, імёны якіх добра вядомы прафесійнай і глядацкай аўдыторыям. Больш за 10 гадоў клуб вядзе актыўную працу па папулярызацыі ідэй аховы прыроды. Работы фатографаў часта экспануюцца – у запаведніках, турыстычных комплексах, музеях, шматлікіх установах культуры і адукацыі, у нашай краіне і за мяжой.

Часам для аднаго-адзінага кадра яго аўтар начуе у глухім лесе, падоўгу мёрзне ў чаканні, пераадольвае багну, караскаецца па дрэвах, змагаецца з хмарамі камароў і машкары... Усё гэта – каб занатаваць на стужцы, захаваць у здымках і паказаць гледачу кадры дзіўнага свету дзікай прыроды, непаўторнай і загадкавай – запаветнай!

Воўк Налібоцкая пушча.jpg

На выставе «Сцежкамі запаветнай прыроды» прадстаўлены работы Сяргея Плыткевіча, Паўла Марцінчыка, Вадзіма Вятохіна, Сяргея Грыца, Ірэны Гудзіеўскай, Дзяніса Іўковіча, Святланы Карпейчык, Віктара Казлоўскага, Паўла Лычкоўскага, Аляксандра Пекача, Віктара Казлоўскага. Уладзіміра Пакалевіча, Андрэя Шэўчыка, Аляксандра і Аллы Эрдманаў і іншых.

IMG_3019а.jpg

Магутныя зубры, гарэзлівыя алені, імклівы заяц, прыгажун-глушэц, яркі цецярук, ерчык на лубіне, строгая кугакаўка, палахлівыя лані, небяспечная рысь, стройная казуля, а таксама зімародак, амялушка, птушаня чорнай жаўны, грак, сініцы і іншыя насельнікі беларускіх лясоў і палёў не пакінуць абыякавымі наведвальнікаў галерэі. Кожные фота зачароўвае, здзіўляе, захапляе і выклікае гонар.

BI1_0070_лошадки_Гудиевская.jpg

Сардэчна запрашаем прайсціся па сцежках запаветнай прыроды Беларусі і праз прызму фотаздымкаў мастакоў пазнаёміцца з багатым жывёльным светам Беларусі!


Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.