Каляндар Беларускага клуба фатографаў дзiкай прыроды: натхняльнае прывітанне ад звяроў і птушак
Пабачыў свет традыцыйны каляндар Беларускага клуба фатографаў дзiкай прыроды.
Друкуем вітальнае слова ад Паўла Лычкоўскага, намесніка старшыні клуба:
– Любiце бавiць час на вольным паветры, назiраючы за птушкамi и звярамi?
Перадача «У свеце жывёл» была ў дзяцiнстве самай доўгачаканай?
Службовы абавязак вымушае часта бываць у лясах, палях, балотах – i вам гэта падабаецца? Абараняеце навакольнае асяроддзе ад празмернага ўздзеяння чалавека?
Тады гэты каляндар, якi ўжо амаль 10 год запар выдае Беларускi клуб фатографаў дзiкай прыроды, для вас. Мы сабралi тут лепшыя здымкi сяброў клуба за 2020 год, i спадзяемся, што яны натхняць вас на новыя сустрэчы з дзiкай прыродай, адкрыюць некаторыя таямнiцы жыцця жывёл, пакажуць iх унiкальнасць i прыгажосць.
Хочаце навучыцца самастойна рабiць падобныя здымкi? Цi вы ўжо прафесiянал, што шукае аднадумцаў? Далучайцеся да нашага клуба, i мы з задавальненнем дапаможам, падзелiмся вопытам.
Віншуем усіх з надыходзячымі Калядамі і Новым годам! Натхнення ў творчасці, моцнага здароўя, асабістага шчасця і поспехаў!
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.