Краявіды Гродзенскай пушчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

0 869 23 дек 2021

23 снежня 2021 г. а 17 гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Зялёны позірк».

зялены-позірк_887.jpg

Фотавыстава пазнаёміць гледача з унікальнай і разнастайнай флорай і фаўнай Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Гродзенская пушча» – аднаго з найбольш экалагічна чыстых месцаў у Беларусі. У экспазіцыі – лясныя і лугавыя экасістэмы, рэдкія расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, чароўныя віды з вышыні птушынага палёту на захапляльныя панарамы ракі Нёман і яе прытокаў, рэк Чорная Ганча, Асташанка и Ласасянка. Не пакінуць абыякавымі гледачоў і здымкі Аўгустоўскага канала.

Аўтары, Сяргей Плыткевіч, Наталля і Сяргей Марозавы, Дзмітрый Гурыновіч, дзеляцца з гледачамі фотапозіркам на ўнікальныя прыродныя аб’екты Беларусі. Их работы ўражваюць сваёй яркасцю, сакавітасцю і натуральнасцю момантаў, маштабнасцю панарам і разнастайнасцю краявідаў.

Фотаздымкі, прадстаўленыя ў экспазіцыі, – вынік плённай працы ўдзельнікаў праекта-экспедыцыі «Зялёны позірк» па рэках Гродзенскай пушчы. Асноўнай мэтай выставы з’яўляецца жаданне прыцягнуць увагу да прыродаахоўнай тэрыторыі, заахвоціць гледачоў берагчы і паважаць прыродную спадчыну Беларусі, даць магчымасць ёю налюбавацца.

Аўтарам ідэі праекта-экспедыцыі выступіў старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» Сяргей Каляда. Куратар выстаўкі «Зялёны позірк» – вядомы беларускі фотамастак Сяргей Плыткевіч.

Выстаўка «Зялёны позірк» экспануецца ў Мінску ўпершыню, будзе працаваць да першага сакавіка 2022 года.

На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі. Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэл. для даведак: (8017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.