Як лясная сертыфікацыя FSC® дапамагае вялікаму арляцу?

0 527 9 Авг 2019

У забалочаных лясах Беларусі жыве надзвычай рэдкая птушка – вялікі арлец. Гэтаму віду пагражае знікненне ва ўсім свеце. Як у яго захаванні дапамагае добраахвотная лясная сертыфікацыя FSC®?

IMG_9171-ptushanya-vyalikaga-arlyatsa800 (1).jpg

Птушаня вялікага арляца

2 жніўня мы выправіліся да гнязда вялікага арляца ў Столінскім раёне. За тры з паловай тыдні да таго гэтае жылое гняздо з познім, яшчэ пухнатым птушанём знайшла экспедыцыя, што праходзіла ў межах акцыі «Выратуй арляня!»

IMG_9185-ptushanya-vyalikaga-arlyatsa800.jpg

Птушаня вялікага арляца

Звычайна ў пачатку жніўня птушаняты вялікага арляца пакідаюць гнёзды. Але гэтае пачне лятаць толькі праз 10 дзён.

IMG_9122-u-les-da-arlyatsa800.jpg

Валер Дамброўскі, менеджар праекта «Ахова птушак Бацькаўшчыны» «Навукова абгрунтаваная ахова глабальна пагражальнага віду вялікага арляца ў Беларусі», які фінансуецца Міністэрствам замежных справаў Эстоніі,  тлумачыць: «Адзін варыянт, што птушкі позна прыляцелі, а другі, што першая кладка загінула на ранніх стадыях, і тады адклалі паўторную. Такая сітуацыя даволі рэдкая».

IMG_9128-ols800.jpg

Ольс

Вялікія арляцы абралі месцам для гнездавання ольс нездарма. Чорная вольха добра ўтрымлівае вільгаць. Вакол ольсаў, у адкрытых балотах болей шанцаў знайсці адносна буйную здабычу.

IMG_9112-Dambrouski-800.jpg

Валер Дамброўскі

«Раней, калі людзі не так моцна рассяліліся, вялікія арляцы жылі ў і сухіх месцах, у стэпах, у сасновых барах, — тлумачыць Валер Дамброўскі, — а цяпер толькі на балотах. Але як я цяпер разумею, яны ў балота загнаныя людзьмі. На сухіх месцах не засталося ні суслікаў, ні хамякоў, ні якіх-небудзь пясчанак – буйных відаў, якія раней паўсюль жылі. А ў балоце вадзяная палёўка і буйныя птушкі яшчэ пакуль ёсць. А на полі што можна злавіць? Дробныя палёўкі для яго занадта маленькія. А заяц – завялікі».

Гнездо большого подорлика

Гняздо вялікага арляца

Павел Дабравольскі, інжынер па па ахове і абароне лесу Столінскага лясгаса

«Папярэднімі рашэннямі нам перададзена шэсць месцаў пражывання вялікага арляца. Мы чакаем, што па выніках палявых работ 2015 года нам афіцыйна перададуць пад ахову яшчэ чатыры месцы пражывання гэтага віду – чакаем рашэння ад Савета дэпутатаў. Пакуль жа мы ўзялі іх пад ахову з уласнай ініцыятывы – гэта іміджавае пытанне, што тут пасяліліся «чырвонакніжныя» віды. Мы абавязаныя ахоўваць дзікую прыроду і планамерна працуем над гэтым».

IMG_9121-Dabravolski-Pavel-Lyavontsevich-inzhyner-pa-ahove-i-abarone-lesu-Stolinski-lyasgas800.jpg

Павел Дабравольскі

Высечка ўчасткаў гнездаванняў — другая па значнасці пагроза вялікаму арляцу пасля турбавання падчас гнездавання. І выдатна, калі інтарэсы эканомікі і дзікай прыроды могуць не супярэчыць адно аднаму. Такі «win-win» мы можам бачыць на прыкладзе глабальнай добраахвотнай лясной сертыфікацыі FSC, да якой ужо далучылася большасць беларускіх лясгасаў. Захаванне біяразнастайнасці – адна з умоваў для атрымання сертыфіката. Усе выяўленыя месцы пражывання жывёл і месцы, дзе растуць расліны з відаў, уключаных у Чырвоную кнігу, павінны ахоўвацца лясгасам. Гэта патрабуе заканадаўства, але ў сертыфікаваных лясгасах да гэтага патрабавання не адносяцца фармальна. Акрамя інспекцыі, ахову рэдкіх відаў правяраюць рэгулярна аўдытары. Напрыклад, суцэльныя вырубкі (галоўнага карыстання) павінны быць забароненыя ў выдзелах, якія цалкам ці часткова ўваходзяць у зону радыусам ад 200 м да 500 м ад гнязда вялікага арляца і г.д.

Даведка

FSC — Forest Stewardship council® (Лесной попечительский совет, Лясная апякунская рада) – міжнародная некамерцыйная асацыяцыя, якая кантралюе распрацоўку глабальных стандартаў адказнага кіравання лясамі.

Леў Федаровіч, нацыянальны каардынатар праектаў FSC у Беларусі:
«Можна сказаць, што з таго часу, як лясгасы Беларусі пачалі пераходзіць на FSC, сітуацыя па ахове біяразнастайнасці лясоў значна палепшылася. Мы бачым, што колькасць неадпаведнасцяў, якія выстаўляюцца прадпрыемствам, знізілася ў цэлым, хаця не выключаныя і выпадкі падвойнага трактавання патрабаванняў і некаторых супярэчнасцяў з усталяванай практыкай вядзення лясной гаспадаркі.

І ўсё ж веды ў галіне лясной сертыфікацыі ў спецыялістаў паляпшаюцца, практыкі з улікам навучання і найлепшых прыкладаў калег змяняюцца, а плошча FSC-сертыфікаваных лясоў расце.

IMG_9118-Leu-Fedarovich-800.jpg

Леў Федаровіч

Яшчэ не так даўно на лясной дзялянцы, дзе была праведзеная суцэльная высечка, можна было назіраць вельмі сумную карціну, якая нагадвае ландшафт на месяцы, «разбаўлены» асобнымі, самотнымі насеннымі дрэвамі. Ні птушак, ні матылькоў, ні квітнеючых лясных раслін… Прыемна ўсведамляць, што такія пейзажы паступова сыходзяць у мінулае.

Спрыяюць гэтаму новыя тэндэнцыі ў лесакарыстанні (перш за ўсё развіццё добраахвотнай лясной сертыфікацыі), а таксама сучаснае заканадаўства, у тым ліку лясное. Усё большае распаўсюджванне атрымліваюць тэхналогіі высечак, якія праводзяцца з абавязковай умовай захавання ключавых біятопаў і аб’ектаў».

 Ёсць куды імкнуцца, бо якім будзе наш лес у будучыні залежыць ад нас, і самы просты спосаб яго падтрымаць — выбіраць прадукцыю са знакам FSC, з лясоў, дзе захоўваюць дзікую прыроду, клапоцяцца пра мясцовых людзей і эканоміку. Гэта ўсё — і ёсць FSC.

IMG_9187-syamyon-levy-trymae-ptushanya-vyalikaga-arlyatsa-800.jpg

Спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сямён Левы трымае птушаня вялікага арляца

IMG_9202-abmer-ptushanyatsi-vyalikaga-arlyatsa800.jpg

Агляд і абмер птушаняці вялікага арляца

Сёлета вялікі арлец быў абраны ў нас птушкай года. Гэтаму віду патрэбная ўвага, каб яго захаваць. Прыродаахоўнікі праводзяць даследаванні, шукаюць з валанцёрамі гнёзды і аддаюць участкі гнездавання вялікіх арляцоў лясгасам пад ахову. Дзеці малююць птушку года і разам з настаўнікамі ставяць пра яе спектаклі, дарослыя ахвяруюць на экспедыцыі і ўдзельнічаюць у акцыі «Выратуй арляня!». Белпошта і Міністэрства сувязі выпускае канверт і марку, а Нацбанк – калекцыйную манету з вялікім арляцом. Кожны можа зрабіць унёсак, каб захаваць гэтую птушку ў Беларусі і на Зямлі.


Крыніца: ptushki.org
Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.