Гадзіна Зямлі. Фіксуй глабальную падзею

0 303 29 Мар 2019

Напярэдадні 30 сакавіка – у дзень, калі планета пагрузіцца на гадзіну ў цемру падчас акцыі «Гадзіна Зямлі» – таварыства «Зялёная сетка» запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе.

«Гадзіна Зямлі» – адна з самых маштабных экалагічных акцый, закліканая нагадаць пра глабальныя праблемы чалавецтва: змяненне клімата, вычарпальнасць прыродных рэсурсаў і забруджванне наваколля. У 2019 годзе Беларусь далучыцца да яе ў 11-ы раз.

Калі вы хочаце не проста стаць удзельнікам сусветнага івэнта, а быць яго актыўным суарганізатарам, прымайце ўдзел у фотаконкурсе таварыства «Зялёная сетка» да «Гадзіны Зямлі». Фіксуйце гістарычны момант пагружэння нашай краіны ў цемру!

Удзельнічаць можна ў адной з прапанаваных намінацый:

  • Загадзя знайдзіце ў сваім горадзе аб’ект (гістарычны будынак ці гандлёвы цэнтр – значэння не мае) ці стварыце такі аб’ект самі, звярнуўшыся ў адказныя дзяржорганы, які будзе адключацца 30 сакавіка з 20.30 да 21.30. Зафіксуйце гэты факт у зручным для вас фармаце: відэа ці фота (відэа – момант адключэння; фота – да і пасля адключэння).
  • Прыміце больш камерны ўдзел у «Гадзіне Зямлі» і раскажыце пра гэта нам. 30 сакавіка прыдумайце для сябе, чым цікавым, забаўным і карысным можна заняцца ў «цёмную» гадзіну, з 20.30 да 21.30. І зрабіце пра гэта невялікі фотарэпартаж з аповедам.

Размясціце вашы здымкі/відэа ці фотагісторыі з вечара ва ўласных сацыяльных сетках 30 сакавіка, адзначыўшы ў Facebook (@Зелёный портал),ВКонтакте (@Зелёный портал), Instagram (@grennbelarus) і абавязкова праставіўшы хэштэгі #гадзіназямлі2019, #часземли2019, #earthhourbelarus2019.

Адключэнне НАН Беларусі (Мінск), 2017 год

Адключэнне НАН Беларусі (Мінск), 2017 год

У панядзелак, 1 красавіка, пры дапамозе рандомнага лічыльніка мы вызначым пераможцаў у кожнай намінацыі. Увага! Прымаць удзел можна толькі ў адной з намінацый.

Прызы:

За ўдзел у першай намінацыі – брэндзі– шматразовы кубачак Ecoffee cup на 400 мл.

За ўдзел у другой намінацыі – брэндзіраваная экаторба і флэшка ад таварыства «Зялёная сетка» і прыемнасць ад першай беларускай zerowaste крамы Zerro.by – набор шматразовых мяшэчкаў з тканіны.


Крыніца: greenbelarus.info

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.