Мiнскiя кажаны запрашаюць на свята!

0 306 3 Окт 2019
Кажаны запрашаюць на свята ў дворык IBB (Мiнск, пр-т Газеты Праўда, 11) 4 кастрычнiка з 19 да 22 гадзінаў. Уваход вольны!

Afisha-Noch-Kazhanou-vertical-800.png

Цягам вечара даведаецеся:
• хто такія кажаны і якія віды жывуць у Беларусі?
• што пагражае нашым кажанчыкам?
• што рабіць, калі кажан раптам стаў тваім суседам?
• як быць, калі кажан заляцеў у госці?
• як наўмысна зрабіць кажанчыкам домік?
• ..і шмат іншага!

Дзеткі і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана на творчых майстар-класах і забраць дадому як сувенір, у праграме цікавая лекцыя, віктарыны (і прызы).

Мерапрыемства ладзіць грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" ў партнёрстве з Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Ёханэса Рау.
Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.