Першая рэгістрацыя шакала ў Налібоцкай пушчы

0 264 11 Ноя 2020

Шостага лістапада ва ўрочышчах Гала Балота і Кухня шакал быў зафільмаваны дзьвюма фотапасткамі. Цікава зацеміць, што з 2014 года цягам усіх сэзонаў мы фільмуем жывёльны сьвет 10-80 (у сярэднім 40-50) фотапасткамі, але гэта першая праўдзівая рэгістрацыя шакала ў Налібоцкай пушчы.


Гэтакім чынам у Налібоцкай пушчы зьявіўся яшчэ адзін гатунак драпежных сысуноў. Падкрэсьлім, што ён зьявіўся натуральным чынам у выніку паступовай экспансіі ў паўночным накірунку. Падобныя экспансіі назіраюцца й у іншых таксонах жывёльнага сьвету, напрыклад, сярод птушак. З экспансіўнымі гатункамі птушак тое нармальна прымаецца ў прыродаахоўных колах без анізваньня негатыўнага стаўленьня. Гэтаксама трэба ставіцца й да ўсё большага распаўсюду шакала ў Беларусі.

Источник: www.nalibokiforest.info
Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.