Школа бёрдвочараў праводзіць набор у Брэсце

0 280 16 Янв 2020

Неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новыя для сябе віды птушак. Палічы, колькі з 334 відаў беларускіх птушак ты ведаеш. Хочаш пазнаёміцца з іншымі?

Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разам з Установай культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» праводзіць запіс у Брэсце ў школу бёрдвочара. Гэта бясплатныя курсы, на якіх навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў.

Мноства разнастайных птушак жыве ў парках, ля дамоў, на пустках, вадаёмах і ў хмызняках. Толькі ў Брэсце зарэгістравана каля 180 відаў птушак.

Ці ведаеце, што ў горадзе жывуць два віды вераб’ёў? Як адрозніць крумкача ад грака? Якія рэдкія віды птушак з Чырвонай кнігі можна сустрэць у Брэсце?

Ужо ў другі раз «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіць набор у школу бёрдвочара. Першы выпуск школы самастойна вядзе назіранні, адзначае рэдкія для Беларусі віды птушак у Брэсце і вобласці, прымае актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах і акцыях, арганізаваных АПБ.

У школе бёрдвочара вы вывучыце больш за 100 відаў птушак і пачнеце заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў і дзве палявыя экскурсіі.

У школе раскажуць не толькі як адрозніваць птушак і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі: як апранацца для бёрдвочынгу, як скласці маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне.

Вы даведаецеся, як адрозніць самцоў ад самак, як выглядаюць маладыя птушкі, а як дарослыя падчас гнездавання і ў іншы час; як адрозніць птушак па галасах; дзе i якіх птушак можна сустрэць; чым харчуюцца птушкі; якія паводзіны і іншыя асаблівасці яны маюць.

Заняткі будуць праходзіць па аўторках на базе Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея па адрасе: Брэст, вул. Карла Маркса, 60. Першы адбудзецца 4 лютага ў 18.00.

Выкладчык: старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ, бёрдвочар, Юрый Янкевiч.

Запісацца ў Школу бёрдвочара можна да 2 лютага 2020 года па тэл. 8-033-658-68-17

e-mail: yankevich.apb93@gmail.com
Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.