Тураўскае балонне кліча валанцёраў!

0 255 14 Окт 2019

18-20 кастрычніка АПБ ладзіць палявы летнік на Тураўскім балонні і шукае валанцёраў, якія жадаюць дапамагчы дзікай прыродзе Беларусі сваімі рукамі.

IMGP7134-Maryna-Serabrakova.jpg

Валанцёры ў кастрычніку на Тураўскім балонні. Фота Марыны Серабраковай

Што будуць рабіць валанцёры?

  • Трэба адрамантаваць вышку для назіранняў за птушкамі.
  • Сабраць смецце на тэрыторыі Тураўскага балоння.
  • Ачысціць ад хмызняку заходнюю частку заказніка «Тураўскае балонне». 

   Таксама ў праграме: экскурсія, адлоў і кальцаванне птушак (па надвор’і).

Арганізацыйныя пытанні

  • Харчаванне забяспечвае арганізатар. Пра асаблівасці ў харчаванні загадзя неабходна паведаміць ў анкеце-заяўцы.
  • Пражыванне – на аграсядзібе.
  • Праезд з Мінска і назад мікрааўтобусам арганізатара, але можна і сваім транспартам.
  • Асноўныя расходы нясе арганізатар, але магчымыя невялікія траты.

Што ўзяць з сабой?

  • Посуд (кубак, лыжку, міску, нож).
  • Працоўную вопратку (магчымы моцны вецер і дождж).
  • Абутак – найлепш гумовыя боты (дастаткова кароткіх), але можна і трэкавыя чаравікі.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету-заяўку

Такім чынам разам дапаможам Тураўскаму балонню і падрыхтуем яго да прылёту птушак у наступным годзе!

Тэкст: Алеся Башарымава

Крыніца: ptushki.org

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.