Ад разбуральнага ветру трагічна пацярпеў Лошыцкі парк

2 1758 18 июл 2016

У выніку ўрагана, які пранёсся над Мінскам, у старэйшым парку сталіцы на беразе рэк Свіслачы і Лошыцы былі паваленыя больш за трыста дрэў розных узростаў — ліп, клёнаў, вязаў, таполяў, бяроз.

Дрэвы, якія ўпалі, з’яўляліся помнікамі прыроды. Найбольшую страту панеслі галоўная алея, што вядзе ад уваходнай брамы да сядзібнага дома (якую называюць Гістарычнай), Цяністая алея, Млынная дарога, алея ўздоўж Свіслачы, пасадкі вакол сядзібы-музея. Таксама моцна дасталося і пладаноснаму саду, які быў закладзены акадэмікам Вавілавым у 1925 годзе. А вось архітэктурныя каштоўнасці комплексу — сядзібны дом і домік вартаўніка — не пацярпелі, паведамляе «Звязда».

Літаральна адразу пасля ветравала рабочыя паркавых служб выйшлі на расчыстку завалаў. Да іх далучыліся і работнікі мінскага зелянгаса.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Комментарии пользователей (2)
Оставьте ваш комментарий первым
sn999     19 июля 2016 в 2:58
0
0
Ураганы у нас не такое и частое явление (раз в 10 лет), а вот зеленстрой "работает" каждый день и зачастую под стать разбушевавшейся стихии.
Андрэй Раўкач    21 июля 2016 в 15:26
0
0
Стрижка наголо.
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.