Праграма «Людскія справы» Belsat-TV звярнулася да гісторыі з Новалукомля, дзе рыбакі пратэстуюць супраць аплаты за лоўлю рыбы на мясцовым возеры. Аплату ўвёў новы арандатар вадаёма, які заснаваў у Новалукомлі прадпрыемства «ТэрраФіш».
У выніку адкрытых вулічных выступленняў арандатар пайшоў насустрач рыбакам і зменшыў аплату ў разы. Аднак мясцовыя ўсё роўна лічаць, што доступ да возера, як і раней, павінен быць бясплатным.
Дык як нам распараджацца прыроднымі рэсурсамі — аддаваць у рукі прыватнікам ці пакідаць дзяржаве? Якая роля дзяржавы і грамадства павінна быць у гэтым працэсе?
Адказы на гэтыя пытанні ў студыі шукаюць віцэ-старшыня партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, а таксама прафесійны рыбак і бізнесмен Яўген Канарскі.