У байнэце з'явіўся ролік «Экалогія пачынаецца з цябе»

0 1732 6 Фев 2015

Серыя сацыяльнай рэкламы «Культура пачынаецца з цябе» папоўнілася новым ролікам. У новым відэа на плячах людзей з’яўляюцца пакеты са смеццем, якія з цягам часу становяцца толькі цяжэй, а людзі працягваюць цягнуць іх на сабе, нават не заўважаючы гэтага.

Ініцыятыва ладзіцца «Майстэрней сацыяльнага кіно», якая была створана, каб рабіць грамадскія праблемы Беларусі і варыянты іх рашэння больш нагляднымі. «Майстэрня» звярнулася да беларускага бізнэса, каб разам стварыць добрую сацыяльную рэкламу. Вытворцы ўдзячны за падтрымку праекта мабільнаму аператару «Velcom», інтэрнэт-правайдару «Атлант Тэлекам», кaмпаніі «Хенкель Баўтэхнік», паведамляе marketing.by.

Усе папярэднія іміджавыя ролікі — «Яднай у сабе культуру!», «Мова пачынаецца з цябе», а таксама новае відэа «Экалогія пачынаецца з цябе» — аўтары плануюць паказаць шырокай аўдыторыі з дапамогай тэлебачання.

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.