У гродзенскiм парку Жылібера спілавалі стары ясень: ніхто не ведаў, што з яго збіраюцца зрабіць помнік
У аўторак, 22 сакавіка, з самай раніцы, супрацоўнікі Зелянбуда ўзяліся за спiльванне старога ясеня ў гродзенскiм парку Жылібера. Са слоў рабочых, яны атрымалі такі загад зверху. Яны не ведалі, што з ясеня збіраюцца зрабіць помнік.
Зараз ад старога дрэва застаўся толькі пень, далейшы лёс камля застаецца невядомым, паведамляе «Твой стыль».
Пасля таго як дрэва спілавалі, стала бачна, што ствол быў гнілы толькі каля зямлі.
Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, які абяцаў, што дрэва застанецца, таксама не ведаў, што ясень спілавалі. Яго паінфармавалі толькі аб тым, што ствол знаходзіўся ў дрэнным стане.
Руслан КУЛЕВІЧ
Комментарии пользователей (1)
Оставьте ваш комментарий первым
В 2014 г. был в г. Гродно, в гостях у друга, канд. биол.наук Виктора Бахарева (начинали вместе научную работу в Беловежской пуще). Он показал все достопримечательности удивительного города. Посетили этот красивый парк, и другие прекрасные места Гродно. Если бы жил Виктор, он сделал бы все, чтоб сохранить это дерево. Жаль, что таких людей все меньше и меньше...
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.