«Нягледзячы на тое, што ніводная жывёла не пацярпела, паляванне адбылося»

Сергей Зуенок
орнитолог
4 2573 7 Май 2012

- Артыкул Аляксандра Ачарэтняга «Добрым працаўнікам трэба проста не перашкаджаць», надрукаваны ў газеце «Паляўнічы і рыбалоў» №9 (517) за май 2012 г., трапіў мне на вочы выпадкова – чытачом выдання я не з’яўляюся. Тым не менш, як чалавек цікаўны і маючы дачыненне да роднай прыроды ўвогуле і да птушак - у прыватнасці, прачытаў яго, як кажуць, «ад» і «да».

Дазволю сабе пракаментаваць асобныя моманты і задаць аўтару невялікае пытанне, хутчэй за ўсё, рытарычнае, бо атрымаць на яго пераканаўчы адказ не вельмі спадзяюся.

Трэба быць аб’ектыўным – артыкул грунтоўны, з эканамічнымі выкладкамі, амаль што дапаможнік на тэму «Як вывесці адсталую гаспадарку на новыя эканамічныя рэйкі». Чытай, бярыся і выводзь, абы не перашкаджалі. Тое, што спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі вырашыў паспрабаваць свае сілы на незнаёмай для сябе ніве, не бяда, такое ў нас часам здараецца, ды й вынікі гавораць самі за сябе. Сціснушы зубы, можна змірыцца і з тым, што калектыў наватараў-аднадумцаў вырашыў зарабляць грошы на забойстве любых мне птушак. Нічога не зробіш: бізнэс ёсць бізнэс, і такі яго аспект законам не забараняецца.

Не забараняецца, так, але рэгламентуецца. І вось тут спадар Аляксандр, апісваючы паляванне на качак, дае «асечку», абвяшчаючы на ўсю краіну аб тым, што ў станоўчай ва ўсіх адносінах Драгічынскай раённай структуры РДГА "БООР" на сцверджаныя на самым высокім узроўні і агульныя для усіх паляўнічых «Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання» глядзяць, мякка кажучы, скрозь пальцы.

А менавіта вясновае паляванне па пярнатых (пытанне, дарэчы, вельмі няпростае і дагэтуль адэкватна ў нашай краіне не вырашанае) рэгламентуецца наступным чынам: здабываць дазваляецца самцоў качкі-крыжанкі з выкарыстоўваннем падсадной і толькі ў выпадку, калі птушка сядзіць на вадзе. Страляць жа ў палёце можна толькі па такуючай слонцы і па пралётных гусях (гл. каметар трыма радкамі вышэй). Такое абмежаванне у адносінах да качак невыпадковае – менавіта яно дазваляе не вельмі спакушаным у арніталогіі паляўнічым (у тым ліку журналістам і работнікам сельскай гаспадаркі) пазбегнуць памылкі і замест крыжака застрэліць самку альбо іншы, забаронены для адстрэлу від качак. Эпізод з застрэленым крыжаком, які «імкліва на гранічнай для стрэлу вышыні праносіўся» над удзельнікамі падзей слаба пасуе з вышэйсказаным. Дробязь, але, згадзіцеся, прыкра. Вельмі б хацелася, «не для пратаколу», а так, асабіста для сябе, пачуць каментарый гэтых падзей каго-небудзь з афіцыйных асоб, будзь гэта дырэктар гаспадаркі, рэдактар паляўнічай газеты, альбо проста журналіст-аматар прыроды і паляўнічых традыцый.

Спадзяюся, шурпа пад рагавую музыку ансамбля «Бекас» атрымалася на славу.

P.S. Асобны рэспект спадару Аляксандру за фразу «нягледзячы на тое, што ніводная жывёла не пацярпела, паляванне адбылося». Лаканічна, прафесійна, моцна! З яго дазволу буду ўжываць гэта ў адпаведных выпадках, зразумела, са спасылкай на аўтара і крыніцу.

Комментарии пользователей (4)
Оставьте ваш комментарий первым
Ольга Лукшиц    11 Мая 2012 в 19:26
0
0
 Автору за стиль и содержание  +10!
 Интересно, а как на этот факт посмотрела Госинспекция? Или редакция будет утверждать – это литературные приемы?  Ну что ж – тогда мы должны ждать минимум опровержения! А Дрогиченскому БООР можно и в суд подавать – за клевету! Хотя – литературный прием это очень странный – это как если б милиция для красоты сводок добавляла пару трупов… 
Гость    15 Мая 2012 в 9:16
0
0
Я читал это сообщение Сергея Зуенка еще когда оно было опубликовано на сайте АПБ. Ответил на него в письме. Если коротко, то дело тут не в незаконной охоте, а в не слишком удачном журналистском штампе: "плюхнулся после дуплета".
Не было никаких нарушений охоты. Была только моя корявая фраза. Да и не могло их быть! Какие нарушения если в скрадке сидит журналист, который обязательно обо всем напишет? Селезень был добыт после того, как он "плюхнулся" в воду, подсаживаясь к чучелам.
Н у, а Сегею респект за то, что внимательно следит за нашими публикациями.
С уважением, корреспондент газеты "Паляўнічы і рыбалоў" Александр Очеретний.
Елена Терентьева    15 Мая 2012 в 16:08
0
0
Сергей Зуенок - один из наших постоянных авторов и сам прислал нам свою реплику, на wildlife.by она появилась 7 мая.
К сожалению, в статье Александра Очеретнего в этот раз не одна "корявая фраза", что впрочем удивительно, ведь он грамотный профессиональный журналист
Гость    16 Мая 2012 в 21:49
0
0
Конечно "корявая фраза". Кто же признается, что ни начальство БООР, ни корреспондент, не знают правил охоты.
Журналист то грамотный, вот и написал, как было.
Только богатая фантазия может интерпретировать фразу "пролетели на предельной высоте ... и плюхнулся в воду после дуплета" в "Селезень был добыт после того, как он "плюхнулся" в воду, подсаживаясь к чучелам"
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.