«Рог кліча: давайце разам адраджаць беларускую паляўнічую культуру!»

Мікола Шаўчук
арганізатар гурта паляўнічай музыкі “Бекас”, ганаровы сябра БТПР
5 1750 23 Фев 2012

-- Сапраўдныя традыцыі палявання і культура паляўнічага прыйшлі да нас з глыбіні стагоддзяў. Заўсёды падчас выездаў у лес урачыста гучала рогавая музыка, якая стварала атмасферу святочнасці, надзвычайнасці мерапрыемства.

Паляўнічыя рытуалы адрозніваліся ў розных народаў, але няшмат. Амаль паўсюдна яны дапамагалі выхоўваць у паляўнічых адвагу і высакароднасць, падкрэслівалі непарыўную сувязь чалавека і прыроды, бо паляўнічы раней под гукт ражка абавязкова аддаваў сваю даніну павагі прыгажосці і моцы здабытага ім звера.

Паляўнічыя рытуалы ўзбагачаюць этыку сучаснага паляўнічага, паказваюць узровень яго культуры, надаюць адметную файнасць працэсу палявання.

“Ветрана стала, і яхканне гончых з-пад ветру Быццам дзесь побач О колькі страсцей і пачуццяў Раптам абудзіць ражок паляўнічы!” Гэта з паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”.

Стоп, сябры мае! Гэта ж XVI стагоддзе. А ці часта мы чуем паляўнічы ражок у сучаснай Беларусі?

Толькі зрэдку - у выкананні гурта паляўнічай музыкі “Бекас”.

Сёння рогавай музыкі не чуваць нават калі да нас прыязджаюць замежныя паляўнічыя і дзеля іх арганізуецца "паляўнічы тур". А гасцей жа, вядома, цікавяць не толькі трафеі, але і наша паляўнічая культура, традыцыі, этыка. І мы пакуль не можам пахваліцца ўсім гэтым.

  • У нас зусім мала паляўнічых сігналістаў (12--15 чалавек на ўсю Беларусь!!!). Няма сваёй паляўнічай клятвы, свайго прывітання і г.д.

На Нацыянальным свяце паляўнічых і рыбаловаў, што ладзіў БТПР (БООР), упершыню прагучалі беларускія паляўнічыя песні, і гэта ўжо добра.

Нядаўна Мінлясгас зрабіў першы крок у напрамку развіцця рогавай паляўнічай музыкі — прынята рашэнне ў кожнай вобласці стварыць па аднаму ансамблю і закупіць для іх паляўнічыя горны (ражкі). Гэта радуе мяне, як чалавека, які шмат год свайго жыцця прысвяціў паляўнічай музыцы і культуры.

Але, на маю думку, трэба ісці далей.

  • Другі крок — і самы важны! — гэта стварэнне ў навучальных установах, дзе набываюць лясныя спецыяльнасці, гуртоў паляўнічай музыкі.

Не трэба марудзіць час! У гэтых мэтах неабходна:

1. Правесці апытанне студэнтаў у навучальных установах, хто з іх займаўся ў музычных школах, і неабавязкова на духавых інструментах, а і на гітары, баяне, фартэпіяна і г.д. Яны стануць ядром ансамбля. А таксама запрасіць усіх жадаючых.

2. Запрасіць гурт паляўнічай рогавай музыкі “Бекас” — запытанне высылаць на Драгічынскі лясгас, каб мы выступілі перад студэнтамі і пазнаёмілі іх з гэтым набыткам паляўнічай культуры.

3. Арганізаваць заняткі па рогавай музыцы ў вячэрні час. Па свайму вопыту ведаю, як гэта цікава. Моладзь улюбіцца ў гэтую музыку з першых хвілін.

4. Пачатковыя азы авалодання ражком ці горнам могуць даць тыя, хто займаецца на духавых інструментах. Мажліва запрасіць настаўніка з музычнай школы.

5. Выкарыстоўваць у якасці інструментаў піянерскія горны, карабельныя трубы, звычайныя духавыя трубы, а потым — закупіць паляўнічыя ражкі.

  • Трэці крок — правядзенне ў наступным годзе Фестывалю паляўнічай музыкі і культуры “Залаты горн”, у якім прымуць удзел усе новаствораныя ансамблі з навучальных устаноў, а таксама запрасіць ансамблі з кожнай вобласці і сігналістаў БТПР (БООР).
  • Чацвёрты крок — наладжванне сувязей з паляўнічымі сігналістамі краін Еўропы, у першую чаргу Польшчы. Ужо зараз гатоў даслаць адрасы маіх польскіх калег.
  • Пяты крок — асабістую адказнасць у навучальных установах за развіццё паляўнічай культуры, музыкі, традыцыі і этыкі павінен несці намеснік кіраўніка ўстановы па выхаваўчай рабоце.

Што мы вырашаем, зрабіўшы гэтых пяць крокаў? Мы адраджаем беларускую паляўнічую культуру, рогавую музыку, нацыянальныя традыцыі. Даём магчымасць студэнтам займацца важнай справай у вольны час. Ствараем атмасферу свята ў навучальных установах. Гэтыя святы (фэстывалі) павінны па чарзе праходзіць у Мінску, Полацку і г.д., дзе ёсць профільныя лясныя навучальныя ўстановы.

Таксама гэтым мы вырашаем праблему ў абслугоўванні паляўнічых мерапрыемстваў (выставы сабак, трафеяў, паляванні з удзелам беларускіх і замежных паляўнічых і г.д.).

  • Рог кліча: давайце разам адраджаць беларускую паляўнічую культуру!

 

Артыкул з невялікімі зменамі таксама апублікаваны http://www.lesgazeta.by/archives/articles/4866.html

Комментарии пользователей (5)
Оставьте ваш комментарий первым
Гость    23 Февраля 2012 в 11:27
0
0
Про какие такие охоты тут речь? Которые были столетия назад? Так их не вернуть, как не вернуть великосветские балы.
А сегодня охотники в большинстве своем "мясники", им не ритуалы нужны. не в рог трубить во славу добытого могучего красавца-лося, а поскорее мясо разделить да набухаться за удачную охоту. Прошу обратить внимание, не рюмку поднять а именно набухаться...
Гость    23 Февраля 2012 в 11:33
0
0
Это что придется еще лесничему научиться дудеть на трубе Мало других обязанностей понаписвали так еще и охоту им организовывать с музыкой Да придумали
Игорь Пастухов    5 Марта 2012 в 17:52
0
0
Ув. гости -экологи. Зря вы ополчились. Есть попытки возродить охотничью культуру, которую, как и остальные пласты культурного бытия так методично много лет искореняли недорезанные большевички. В результате её , культуры почти что  и нет и точно не хватает всем нам, на всех нас, в разной степени.
А уж охотничья "культурка" на Беларуси действительно не блещет , а настоящая стала архаичной. Единицы энтузиастов что-то пытаются сделать. Если собирается коллектив с общими целями, без расстрела потронов и заливания за воротник, а  уважительным  отношением к природе ( к зверю), то что-то иногда получается.
Что же здесь плохого? Наоборот нужно показывать пример и культивировать, потихоньку, потихоньку выдавливать то мерзкое, что сегодня присутствует на охотах, что дискредитирует охотника. Того и глядишь, по-другому станут относится к человеку с ружьём , но с  интеллигентным лицом.
 Уж лучше слушать охотничий рожок, а по мне так перекличку гусей возвращающихся домой, чем "музыку" бензопилы в лесу, или вялый оркестр согнанных на площадь барабанщиц с пластмассовыми лицами на дожинках.
Хотя,  каждому своё!
Гость    6 Марта 2012 в 8:37
0
0
нужно издать (в переводе, ибо мало кто сегодня читает по-польски) охотничьи очерки Михала Павликовского, который считается наибольшим знатоком традиционной охотничьей культуры ВКЛ.
Гость    25 Марта 2012 в 20:43
0
0
спасибо интересный материал
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.