Душа-птушка, нараджэнне арабкоў і дыктоўка пра ўдода. Бліц-інтэрв’ю з сябрамі АПБ

0 393 30 дек 2020

Мы задалі па пяць пытанняў вядомым сябрам АПБ — кінарэжысёру Ігару Бышнёву, журналісту Глебу Лабадзенку, літаратару Адаму Глобусу і фатографу Алене Адамчык. І вось што яны адказалі.

Ігар Бышнёў

Игорь Бышнев с внуком Робертом

Ігар Бышнёў, кінарэжысёр і аператар-анімаліст, Абаронца дзікай прыроды, з унукам Робертам

Якія кадры для вас сталі галоўнай удачай у гэтым годзе?

Думаю, гэта здымкі арабкоў у Беларусі (і ў першую чаргу – з’яўленне малянят на свет і іх першыя крокі). Гэта было незвычайна. Ёсць у мяне сябар Андрэй Несцераў. Ён фатограф-анімаліст, захапляецца арабкамі ўжо не адзін год. Здаецца, часам яны яму плацяць поўнай узаемнасцю. Мы ўсю вясну маглі назіраць за дзікімі арабкамі літаральна з некалькіх метраў, за іх натуральнымі сямейнымі паводзінамі. Але самае дзіўнае было потым – калі самка села наседзваць яйкі. А мы з нецярплівасцю чакалі моманту з’яўлення на свет малянят. Не думаю, што нехта змог назіраць за гэтымі працэсамі так, як гэта ўдалося сёлета Андрэю. Больш за тое, перад самым вылупленнем самачка амаль не пакідала гнязда нават дзеля кармёжкі. Але яна брала ў Андрэя з рук кветкі вярбы і ласавалася імі. І ўсё гэта – седзячы на гнядзе. Птушаняты арабка праводзяць у гняздзе ўсяго некалькі гадзін, а потым пакідаюць яго і адпраўляюцца следам за мамай… І нам удалося зняць гэта ўсё… Гэта было незабыўна…


Якія новыя прыродныя мясціны вы сёлета для сябе адкрылі або наведалі пасля доўгага перапынку?

Год-наадварот. Апошнія шэсць гадоў мы шмат падарожнічалі за межамі Беларусі. І, выявілася, амаль не здымалі нашую прыроду. Ну, так – неяк наскокамі, бегла…  А сёлета мы зноў, як калісьці даўно-даўно акунуліся ў прыроду Бярэзінскага запаведніка. Гэта месца, дзе я жыву ўжо 35 гадоў. Разам з жонкай Наташай сёлета мы практычна кожны вечар праводзілі на Сергуцкім канале, назіраючы, здымаючы птушак і запісваючы прыродныя гукі. І выявілася, што самае дзівоснае – побач. 							    <div class= Поделиться в соц. сетях:

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.