Запрашае дзіцячы экалагічны фэст творчасці і развіцця "Зялёны weekend"!

0 1307 15 Май 2014

31 мая i 1 чэрвеня ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца дзіцячы экалагічны фэст творчасці і развіцця "Зялёны weekend". Ён пройдзе пры падтрымцы экалагічных майстэрнь для дзяцей, ГА "Экадом", Цэнтра экалагічных рашэнняў і "Зяленай сеткі".

На фэсце будуць праходзіць даследчыя і творчыя майстар-класы, дэманстрацыі ды розныя эксперыменты. Так, садоўнік Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай, і навучыць, як саджаць клубніцы. Пра лэнд-арт і яго стварэнне растлумачыць Кацярына Спосаб. А аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з садавiны і гародніны, раскажа Сафія Садоўская. На фэсце дзеткі ўспомняць вясковае жыццё і распішуць з Алёнай Маскалёвай маленькія драўляныя домікі (Woodenfind). Наталля Гарачая, мастачка і чараўніца, пакажа, ва што могуць ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны. Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.

Удзельнікі распішуць таксама пернікі ручной працы ад «Жорнаў». А тых, каму не сядзіцца на месцы і хочацца пагарэзіць, арганізатары запрашаюць навучыцца хуліганіць экалагічна: рабіць экабомбы. Вольга Шчаглінская растлумачыць, навошта жучкам хата, i пакажа, як зрабіць самыя прыгожыя домікі. Разумець мову птушак і  пазнаваць іх у "твар" навучыць арнітолаг Яўген Сліж. Мастак Базыль будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону. А яшчэ ўсіх чакае сюрпрыз ад балотных людзей.

Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкі ды танцаў. Леанід Паўлёнак і Ганна Шапашнікава прадставяць праект "Шпакоўня" з новым музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для дзіцячага фестывалю.

Да гэтых і іншых займальных мерапрыемстваў можна будзе далучыцца ў галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) з 12.00 да 18.00. За магчымымі зменамі ў праграме сачыце на сайце галерэі «Ў».

Прыкладны расклад мерапрыемстваў:

31 мая

12.00-13.00 - Майстар-клас аб вырошчванні багатага уроджаю ад Надзеі Куляшовай.

13.00-13.40 – Лекцыя пра лэнд-арт ад Кацярыны Спосаб.

13.40-14.30 – Арніталагічны інструктаж ад Яўгена Сліжа.

14.30-15.30 – Урокі малявання садавінай і гароднінай пад кіраўніцтвам Сафіі Садоўскай.                    - Майстар-клас Алёны Маскалевай па роспісу драўляных хатак. Кошт квітка – 30 000 рублёў.

15.30-16.30 – Роспіс пернікаў ручной працы (кошт квітка на майстар-клас 15 000 рублёў).                    - Метамарфозы са старой тканінай ад Наталлі Гарачай.                    - Стварэнне экабомб.

16.30-17.10 - Лекцыя аб слоў-фудзе ад Марыі Гулінай.

17.00-18.00 – Прэзэнтацыя Аксаны Спрынчан і Яраша Малішэўскага беларускай чытанкі для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў.

1 чэрвеня

12.00-13.00 - Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб.

13.00-13.50 - Разумець мову птушак і  пазнаваць іх у “твар” навучыць арнітолаг Яўген Сліж.

13.50-14.30 - Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону, а Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай.

14.30-15.20 - Вольга Шчаглінская пакажа, як зрабіць прыгожыя жучыныя хаткі. Распісваем таксама пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000).

15.20-16.00 - Успомнім вясковае жыццё і распішам маленькія драўляныя домікі з Алёнай Маскалевай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000). Мастак Базыль зноў пакажа дзівосы з кардону.

16.00-16.40 - Леанід Паўлёнак і Ганна Шапашнікава прадставяць праект "Шпакоўня " з новым музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем.

16.40-17.20 - Наталля Гарачая пакажа, ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны. Паралельна вучымся хуліганіць экалагічна - робім экабомбы.

17.00-17.50 - закрыццё фэсту і заключны канцэрт ад гурта "Нагуаль".

Чакаем вас!

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.