Незвычайнае віншаванне з Новым годам са старажытнага Полацка
“Ад Полацка пачаўся свет!”
Мы цудоўна памятаем гэтыя словы Уладзіміра Караткевіча і вырашылі звязаць апошні ў адыходзячым годзе рэпартаж са старажытнейшым горадам нашай краіны. Мы шукалі аптымістычны варыянт віншавання суайчыннікаў і ўбачылі здымкі турыстаў з клуба “Байдарачнікі Полаччыны”.
У суботу 26 снежня яны завяршылі водны сезон вандроўкай па Дрысе да горада Верхнядзьвінска, а ў нядзелю мы запрасілі самых смелых сабрацца на беразе Дзвіны паміж Сафійскім саборам і Музеем беларускага кнігадрукавання.
Надвор’е было цудоўным.
Кіраўнік клуба Ігар Загрэкаў узнагародзіў самых актыўных турыстаў.
І ў гэты момант да полацкіх аматараў водных падарожжаў завіталі Дзед Мароз і Снягурка.
Аказалася, дзед з унучкай таксама з’яўляюцца прыхільнікамі актыўнага адпачынку!
Фота на памяць усім калектывам.
І – наперад!
У розныя бакі расплываюцца качкі і вельмі выразна пазірае на зімовых турыстаў-воднікаў супрацоўнік выратавальнай службы…
Але паход пачынаецца, полацкія байдарачнікі падыходзяць да Сафійскага сабору.
Вось так выглядала Дзвіна, вуліца Ніжне-Пакроўская і Верхні замак у снежні 2017 года.
Яшчэ больш выразным мне падаецца панарамнае відэа вакол Сафійскага сабора.
Снежань 2020 года, на Дзвіне байдарачнікі Полатчыны.
“Дзе Сафія плыве над Дзвіною…” Гэта таксама словы Уладзіміра Караткевіча. З вады велічны сабор сапраўды падобны на белы карабель…
Звяртаем увагу на галоўных герояў нашага падарожжа.
Але не забываем і пра самых маленькіх турыстаў-воднікаў.
Яны сапраўдныя героі! І разам са сваімі бацькамі юныя палачане віншуюць усіх суайчыннікаў з Новым годам!
Источник: planetabelarus.by
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.