Ноч кажаноў: анлайн-лекцыя 15 верасня

0 171 12 Окт 2020

Кажаны – усе чулі пра іх шмат, а хтосьці нават бачыў.

Да некаторых яны нават заляталі ў хату! Але што мы пра іх ведаем? Яны страшныя ці ўсё ж мілыя?

Запісвайся на анлайн-лекцыю АПБ з экспертамі па кажанах і даведайся самае цікавае і важнае пра рукакрылых.

Лекцыя адбудзецца 15 кастрычніка з 19.00 да 20.30.

Сваімі ведамі падзеляцца:

  • Сурэн Газаран (Германія, EUROBATS)
  • Алена Гадлеўская (Украіна, Інстытут заалогіі імя Шмальгаўзэна)
  • Аляксей Шпак (Беларусь, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах)

Вось толькі некаторыя пытанні, на якія яны адкажуць:

  • Чаму ў кажаноў такія вялікія вушы?
  • Як звязаныя кажаны і тэкіла?
  • Дзе спяць беларускія “бэтмэны”?
  • Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні?
  • Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19?
  • Што рабіць на спатканні з кажаном?
  • Ці п’юць кажаны кроў?

Удзел у лекцыі бясплатны, па рэгістрацыі: ptushki.org/batsnight.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Тэкст: Алеся Башарымава

Крыніца: https://ptushki.org/news/693006.html

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.