Смачна і насычана: экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” запрашае!

0 195 15 Сен 2020

19 верасня 2020 г. у г. Міёры Віцебскай вобласці адбудзецца экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”, якое стала традыцыйным для рэгіёна і пройдзе ўжо ў восьмы раз.

Месца і час правядзення незвычайнага свята абраныя нездарма: менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Акрамя таго, Міёршчына штогод прымае ў госці больш за 35 000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў, якія спыняюцца на адпачынак на балоце і навакольных палях падчас восеньскай міграцыі.

У праграме свята – бясплатнае наведванне экалагічнага візіт-цэнтра заказніка “Ельня”, назіранні за жураўлямі, майстар-класы па традыцыйных народных рамёствах (ганчарства, маляванка, валянне з воўны, саломапляценне, ласкутнае шыццё, кулінарыя і г.д.), выраб экалагічных сувеніраў, роспіс пернікаў з выявамі журавін і жураўля, продаж журавін і журавінавых прысмакаў і шмат іншых цікавостак!

Шчыра запрашаем!

Праграма свята.PNG

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.