"Людзі! Ратуйце Ясельду!!!"

Мікола Шаўчук
арганізатар гурта паляўнічай музыкі “Бекас”, ганаровы сябра БТПР
6 1861 14 Сен 2012

– Ясельда - гэта мілая сэрцу кожнага палешука рачулка, якая бярэ свой пачатак побач з Белавежскай пушчай. Яшчэ ў савецкія часы гора-меліяратары ў вытоку зрабілі з яе канаву, абвалавалі многія месцы на яе шляху. Зніклі і шматкіламетровыя балоты, якія падпітвалі яе вадзіцай, давалі ўсім нам, людзям, багата кіслароду, а птушкам і другім насельнікам яна была родным домам.

Знайшлі тут прытулак і вяртлявая чаратоўка, і балотная чарапаха – чырвонакніжнікі.

На адкрыццё палявання на Ясельду наведваюцца мноства паляўнічых, і рака з радасцю ўсіх прымае. Палаткі, вогнішчы, паляўнічыя гісторыі – ўсё гэта бачыла і чула рачулка і яе сяброўкі - карміліцы балоты.

Але, што чалавеку, "цару прыроды", да яе хараства, яе праблем, яе жыцця. Ён працягвае ганебна ставіцца да гэтага райскага куточка прыроды. Не аднойчы на паверхні ракі плылі загінутыя рыбіны, як вынік безгаспадарчай дзейнасці калгасаў, якія раз-пораз скідвалі ў яе чыстыя воды адыходы жывёлагадоўчых ферм. А меліярыраваныя землі далі добры ўраджай 4-5 год і ператварыліся ў зялёныя дываны, на якіх нічога не расце, акрамя травы для жывелін. Вельмі шмат такіх палеткаў побач з дамбай, якая абрамляе Ясельду.

І вось новая прыйшла бяда.

Улетку гэтага года вада ў рэчцы сыйшла прыкладна на метр. Для ракі, якая пітаецца вадой з балот, гэта вельмі многа, гэта ўжо пагібель. Такога ніколі не было, нават пры самым спякотным надвор'і.

Ясельда абмяльчэла і ўсё лета знаходзілась у акупацыі бакланаў (яны раней тут не вадзіліся) і шэрай чаплі. Рыбу бралі голымі рукамі і клювамі і птушкі, і чалавек.

Даведаўшыся аб гэтай навале, папрасіў адвезці мяне, цяжка хворага чалавека, на мілую сэрцу рачулку. І тое, што там пабачыў, невыноснай боллю адгукнулася ў сэрцы.

Ясельды амаль ужо не стала. Перасохлі балоты, пратокі, ручайкі, рукава. Засталася толькі адна канава, адно рэчышча, па якім збягае астатняя вада, патрэскаўшаяся муля, зараснікі балотнай травы, чароту.

Вось і ўся Ясельда...

  • Чаму маўчыць дырэктар Спораўскага заказніка, які калісьці расказваў аб экалагічных сцежках, аб прыцягванні замежных турыстаў?
  • Куды падзеліся балотныя чарапахі, вяртлявыя чаратоўкі і другія насельнікі навакольнага свету?

І, верагодна, такое становішча да самага Пінску?

Едучы по дарозе Драгічын-Белаазёрск заўважыў, што ўсе меліяратыўныя канавы ад вескі Хомск да самай Ясельды, а гэта болей 2 кіламетраў, перапоўнены вадою. Навошта? Жніво ўжо даўно скончана. Чаму вада не адкачваецца ў раку? Каго яна поіць?

І побач з ракой знаходзіцца насосная станцыя, якая яшчэ ў добрым стане. А колькі такіх разбураных насосных станцый месціцца ўздоўж Ясельды? Мусіць думаюць, што будзе сухое надвор’е у восень і маласнежная зіма, таму назапашваюць ваду наперад.

А што, няхай Ясельда памірае? Людзі кажуць, што па загаду з Брэсцкага аблвыканкама запаўняліся меліяратыўныя канавы, каб падтрымаць узровень вады для палеткаў. Чыноўнікі ратавалі ўраджай. Давалі свае мільёны тонн збожжа, папляскалі ў далоні, зрабілі Дажынкі і... загубілі Ясельду – жамчужыну Палесся.

Трэба біць у калакалы, крычаць голасна, моцна - на ўсю Беларусь. Не маўчыце! Скажыце сваё слова. Злачынцы павінны несці адказнасць.

Людзі! Ратуйце Ясельду!

Напаіце яе вадзіцай, змачыце яе патрэсканыя губы, напоўніце яе рукі-прытокі, і яна ажыве, дасць жыццё і прытулак яе насельнікам, пакуль яшчэ не позна.

Калі патрэбна, забярыце маё жыццё, але выратуйце гэтую рачулку: Божае стварэнне – родны куточак зямнога раю.  

Комментарии пользователей (6)
Оставьте ваш комментарий первым
Гость    14 Сентября 2012 в 13:01
0
0
Шмат на Беларусі такіх рачулак, загубленых меліярацыяй.Ратаваць трэба кожную з іх.
Гость    14 Сентября 2012 в 13:20
0
0
Хороший посыл, но доминируют эмоции, а нужны факты. Для начала, надо сделать запрос с местную инспекцию.
Елена Терентьева    14 Сентября 2012 в 14:08
0
0

Простите человеку излишние эмоции: дед Бекас не молод и очень-очень болен, он физически не в состоянии отстоять реку своей юности. Кстати, Ясельда не  такая и маленькая речушка, это левый приток Припяти, длина — 242 км, площадь бассейна — 5430 км².

Дед Бекас надеется, что найдутся грамотные, знающие законы природоохранные организации, которые смогут грамотно поставить вопросы перед чиновниками и ведомствами. Это, скажем так, его открытое письмо к природоохранной общественности.
Елена Садовская    14 Сентября 2012 в 15:59
0
0

Мы адресовали вопросы Николая Шевчука директору республиканского биологического заказника «Споровский» Вадиму Протасевичу и начальнику Березовской райинспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды Николаю Каштеляну.

«Проблема из-за засухи. У нас с прошлого года не было дождей. А если воды нет, откуда ей взяться? Могу сказать, что 2005 год был даже более засушливый, чем этот. Еще более плачевная ситуация, чем на Ясельде, сложилась на водохранилище «Селец». Ею специально занимались и прокуратура, и госконтроль. А про мелиоративные каналы ничего не знаю. Уборочная пора закончилась, в это время всегда из каналов воду сбрасывают. Зачем ее накапливать?» - говорит Вадим Протасевич и добавляет, что биологическое разнообразие на расположенном рядом болоте Споровском не пострадало: «Уровень воды на болоте более-менее приемлемый. Ниже оптимального, но вода все же есть».

Отрицает факт сброса воды из Ясельды в мелиоративные каналы и начальник Березовской райинспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды Николай Каштелян: «Не было такого. Я этот район хорошо знаю, там каналов нет. Вода идет в рыбхоз, а не в мелиоративные каналы. Основная причина падения уровня воды в Ясельде - нехватка ее в рыбхозе «Селец», который питает одноименное водохранилище. Река как раз через него проходит. Наоборот, в августе мы перекачивали насосами воду назад из рыбхоза в водохранилище. Было принято такое решение. Даже штаб во главе с зампредседателя райисполкома создан. Сейчас ситуация нормализировалась. Регулярно приезжает за пробами лаборатория. На той неделе была. Результаты пока ждем. Но известно, что недостатка кислорода в реке нет».
Гость    14 Сентября 2012 в 23:00
0
0
Дык усё ж рака абмялела, і прычына таму - чалавек, яго гаспадарчая бязглуздая дзейнасць. Чытаем: "Основная причина падения уровня воды в Ясельде - нехватка ее в рыбхозе «Селец», который питает одноименное водохранилище. Река как раз через него проходит". Як раз летам "спасалі" Сялец і выкачалі ваду з ракі...
Гость    1 Октября 2012 в 18:55
0
0
Падкажыце, калі ласка, як знайсьці кантакт да сп. Міколы? Можа нехта ведае і мог бы падказаць на мэйл - lena.panasevich@gmail.com. Дзякую!
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.