«Прапаную лепшыя «зялёныя шляхі» вызначаць «васількамі»...

Ратмір
ИОЦ "Родовые поместья Беларуси" (http://ecoby.info/), web-программист (php)
10 1437 11 Май 2010

У кожнай сферы дзейнасці чалавека ёсць свае асаблівасці, свае адметныя рысы. Паводле тэрміну, аграэкатурызм (сельскі турызм) – гэта часовае знаходжанне ў сельскай мясцовасці ў мэтах адпачынку, аздараўлення, азнаямлення з прыродай і нацыянальнымі культурнымі традыцыямі. Зыходзячы з гэтага вызначэння, мэты сельскага турызму ўмоўна можна падзяліць на дзве групы: "рэкрэацыйная" (адпачынак, аздараўленне) і "пазнавальная" (азнаямленне з прыродным патэнцыялам краіны, культурнымі традыцыямі).

Крытэрыi адпаведнасці першай мэты прыведзены ў класіфікацыі сельскіх сядзібаў па катэгорыі "Пеўнічкі". Там досыць падрабязна апісаны крытэрыi, блізкія да гасцінічнага бізнесу, г.зн. узровень камфортнасці і шырыня спектру выгод, якія прадастаўляюцца ў самой сядзібе. Але сельскія сядзібы – гэта не гатэлі. Іх адметныя рысы дый прызначэнне значна адрозніваюцца. Сельскі турызм перш за ўсё – гэта “жывы” турызм, у якім адбываецца непасрэдны кантакт чалавека з тым асяроддзем, у якім жывуць людзі на сваёй зямлі. Гэта магчымасць адкрыць для сябе іншы свет, іншы побыт, пазнаёміцца з традыцыямі, звычаямі, заняткамі людзей пэўнай мясцовасці.

Зыходзячы з гэтага зразумела, што акцэнт тут павінны стаяць на іншым, а звычайныя крытэрыі не заўсёды пасуюць. У якасці знака для пазначэння новай катэгорыі класіфікацыі сельскіх сядзіб ("пазнавальная" група мэт) можна было б абраць васілёк. Менавіта гэта сіняя палявая кветка ўшанавана ў лагатыпе Беларусі як краіны, прывабнай для турызму. Васілёк -- гэта вытанчанасць, прастата, весялосць і пэўнасць.

Колькасць "васількоў" павялічваецца ў адпаведнасці з пашырэннем магчымасцяў сядзібы ў сферы азнаямлення гасцей з прыроднай, гістарычнай і культурнай спадчынай тэрыторыі, на якой яна размешчана. Натуральна, пры гэтым яна павінна адпавядаць і агульным патрабаванням да сельскіх сядзіб.

Вось прыклады тых груп крытэрыяў, якімі можна было б скарыстацца:

1. Наяўнасць на сядзібе магчымасцяў для правядзення паходаў, "зялёных" маршрутаў (пешых, веласіпедных, водных, лыжных, конных). 1. Наяўнасць на сядзібе розных тыпаў экскурсій: гістарычных, этнаграфічных, прыродных (батанічныя, арніталагічныя, геалагічныя...) 2. Магчымасць паўдзельнічаць у розных родах дзейнасці (майстар-класы, інсцэнiроўкі, ролевыя гульні). 3. Навучанне традыцыйным рамёствам (лазапляценне, гафт, ганчарная справа,..), удзел у традыцыйных абрадавых або прыродных святах, анімацыйныя праграмы, ролевыя гульні, знаёмства з вядзеннем прысядзібнай гаспадаркі.

Зразумела, што прыведзеныя вышэй крытэрыi з'яўляюцца адноснымі і патрабуюць яшчэ дапрацоўкі, аднак яны дазваляюць акрэсліць меркаванае поле дзейнасці і вылучыць кірунак для далейшага развіцця.

Пры гэтым ясна вiдаць, што рэалізаваць паўнавартасную праграмму працягласцю 7-10 дзён (а менавіта такая працягласць найбольш часта сустракаецца) – даволі складана (калі наогул магчыма) у межах адной сельскай сядзібы. І ў гэтым сэнсе “зялёныя шляхі” адчыняюць неверагодную колькасьць магчымасцяў для развіцця. Камусьці падабаецца цішыня i спакой, прыгажосць прыроды, шыр прастораў? Выдатна, можна скласцi шлях па сядзібах, размешчаных на хутарах, дабірацца паміж імі пехам, на роверах ці на конях. Нехта жадае правесці “гастранамічны тур”? Ніякіх праблем! Выбіраецца такі шлях, які б закранаў адразу некалькі розных рэгіёнаў і культур, даючы магчымасьць увайсці ў кантакт з кожнай з іх.

Працягваць можна доўга, але асноўная думка зразумела – праз складанне "зялёных шляхоў" мы можам не толькі стварыць прывабны для турыстаў вобраз адпачынку, але i максімальным чынам рэалізаваць патэнцыял кожнага з яго ўдзельнікаў, выкарыстоўваючы прынцып узаемадапаўнення i узаемадапамогі. Усё гэта будзе стымуляваць далейшае ўдасканаленне "зялёных шляхоў" праз напрацоўку адпаведнага вопыту і пад’ём сельскага турызму ў Беларусі на якасна зусім іншы ўзровень.

Запрашаю да дыскуссіі! Можаце пісаць мне на пошту ratmir@ecoby.info, ці званіць на нумар +375-29-766-46-83 (МТС), Ратмір. Поспехаў усім гаспадарам сядзіб, будзьма разам!

Комментарии пользователей (10)
Оставьте ваш комментарий первым
Гость    11 Мая 2010 в 20:58
0
0
Васілёк гэта па-беларуску валошка?
elka    11 Мая 2010 в 20:13
0
0
Совершенно правильное предложение!
Агроусадьба, где предлагается частный или корпоративный отдых на свежем воздухе со вкусной деревенской едой и песни под гармоник -- это одно (я не против, пусть себе будут). Но вот мне интереснее и ближе познавательный отдых, пешие радиальные походы, экологические тропы. Я бы и искала сразу "василек", и знала, что хозяин этой агроусадьбы разделяет мои представления об отдыхе, что я не потрачу зря свое время и свои деньги..
Гость    11 Мая 2010 в 21:26
0
0
Слоўнік дае два тлумачэнні: батанічнае "васілёк" і гутарковае "валошка". Мусіць, усё пайшло ад М. Багдановіча і яго "Слуцкіх ткачых", якія ткуць васількі...
Гость    12 Мая 2010 в 16:27
0
0
Классификация "зеленых" маршрутов -- классная мысль. Чем больше "васильков", тем выше статус. Выше статус -- лучше качество. Лучше качество -- больше туристов. Все очень логично!
Ратмір     12 Мая 2010 в 20:38
0
0
Дзякую за падтрымку, радасна бачыць, што мае думкі супадаюць з жаданьнямі людзей С улыбкой А тое сапраўды дзіўна казаць аб цёплых туалетах, і пры гэтым не казаць аб наяўнасьці тых жа самых "зялёных шляхоў" Шутливо Усёж-такі сельскі турызм - гэта своеасаблівая галіна, і яна, на мой погляд, заслугоўвае больш грунтоўнай прапрацоўкі.
Елена Садовская    14 Мая 2010 в 15:06
0
0
А спадар Ратмiр колькi б васiлькоў надаў уласнай сядзiбе "I-го-го"?Шутливо
I што прапануе сёння сядзiба з такiм гучным iмём? Менавiта, у стойлах там капытам б'юць i сядакоў чакаюць дзiвосныя конi?..Шутливо))
Ратмір     14 Мая 2010 в 15:49
0
0
Спадарыня Лена, уласнай сядзібе "І-го-го" я б зараз больш за адзін васілёк не даў С улыбкой, і вось чаму: гэта пакуль што першая "спроба пера", магчымасьць зразумець, што такое аграэкатурызм і ці падабаецца нам ім займацца. Што ўяўляе з сабе сядзіба можна ўбачыць тут (http://i-go-go.ecoby.info/) - гэта жылы дом у вялікай вёсцы пад Менскам, дзе жыву я, Эльга, яе сястра й бацькі, і ёсьць толькі адзін вольны пакой. Зразумела, што ў такіх умовах складана казаць пра нешта большае, чым праграммы выходнага дню. І тым ня меньш людзі, што да нас даязжаюць, застаюцца задаволеннымі: http://i-go-go.ecoby.info/index.php?page=usadba_feedback&lang=ru. А коні ў нас сапраўды дзівосныя, вось праз тыдзень Пальміра выжарабіцца, і ў нас іх ужо трое будзе Шутливо Нашыя ж прапановы пакуль што абмяжоўваюцца аглядальнай экскурсіяй па навакольлю, расказам аб Астрожскіх, Тышкевічах, і гісторыі рэзідэнцыі прэзідэнта "Возерны" С улыбкой) Плюс да таго розныя майстар-классы (маляваньне, флейта, гліна, праца з ільном...) Галоўнае - гэта прысутнасьць намеру разьвівацца далей Шутливо Вось зараз узялі зямлю пад Полацкам, будзем абустройвацца паціху, пракладваць новыя "зялёныя шляхі" - таму й цікава, каго яшчэ гэта хвалюе.
Олег Малевич    14 Мая 2010 в 15:56
0
0
Приятно, что скромность украшает. Главное -- стремиться к совершенству, а оно потом само себя покажет!
Елена Садовская    14 Мая 2010 в 16:06
0
0
Шаноўны Ратмiр, зайшла на ваш сайт i адразу вельмi здзiвiлася: а чаму ён рускамоўны? Мне здавалася, што на вашай сядзiбе можна пачуць сапраўдную мiлагучную беларускую мову...
Ратмір     15 Мая 2010 в 11:18
0
0
А вы спрабавалі на галоўнай старонцы выбіраць не "Усадьба И-го-го", а "Сядзіба І-го-го" (http://i-go-go.ecoby.info/index.php?page=usadba&lang=by) - часам дапамагае Шутливо А тое, што на нашай сядзібе можна пачуць родную мову - сапраўды так: і я, і Эльга ўвесь час размаўляем на беларускай мове, у тым ліку й з турыстамі, і не было яшчэ выпадку, каб гэта камусьці не спадабалася Шутливо
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.