Сапраўдныя факты пра павукоў Беларусі

7 2573 29 Июл 2015

Я заўжды з заміраннем сэрца і глыбокім задавальненнем чытаю пра наступную чупакабру ў Стаўбцоўскім раёне або еці на Браслаўскіх азёрах бо, па-першае, гэта значыць, што людзі выбраліся на прыроду, і яна ім цікавая, і, па-другое, фантазія ў людзей проста фантастычная! Але пасля «інвазіі тарантулаў» на Гродзеншчыну я вырашыў выступіць у якасці настаўніка — разбуральніка мараў. Пакуль страсці не сціхлі, сапраўдныя факты пра павукоў Беларусі могуць, я спадзяюся, абудзіць цікаўнасць крыху больш дасведчаную, чым яна ёсць зараз. Прынамсі, некаторыя «і» будуць мець свае важкія кропкі.

Факт першы

Самы просты. Павукі ў нас ёсць, і іх шмат. Вельмі. На гэты момант зарэгістравана каля 500 відаў з амаль 30 сем’яў. І гэта далёка не канчатковая лічба. Напрыклад, у Польшчы зарэгістравана больш за 800 відаў і… яшчэ больш спецыялістаў. Апошняе непазбежна вядзе да большай колькасці відаў: ведама, колькі лекараў, столькі і хвароб…

Колькасць відаў — гэта далёка не ўсё, шматлікасць павукоў практычна ў кожным біятопе Беларусі ўражвае: напрыклад, на балотных экасістэмах яны могуць складаць да 60% усіх наземных бесхрыбетных.

Але калі павукоў так шмат, то чаму мы заўважаем значна меней? Гэта вельмі проста — многія нашы павукі маюць памеры каля 35 міліметраў. Па сакрэту скажу, што большасць павукоў у свеце сапраўды маленькія.

Факт другі

Усе павукі (за выключэннем сям’і Uloborіdae, якую ў нас пакуль не знайшлі) маюць ядавітыя залозы. Гэта значыць, што на пытанне «Ці ёсць у Беларусі ядавітыя павукі?» адказ просты: так, усе. Але калі ўлічваць памер, большасць нават не здольна зрабіць хоць трохі адчувальны зашчык на скуры чалавека, не кажучы пра ўвядзенне атруты ў крывацёк.

Факт трэці

Правільна спытаць «Ці ёсць у Беларусі небяспечныя павукі?». Адносна чорнай удавы, карычневага павука-пустэльніка і бразільскага вандроўнага павука — не, няма. Але ў нас ёсць тарантул. Гэта праўда, на паўднёвым усходзе знаходзілі заходнерускага тарантула (Lycosa sіngorіensіs) шмат разоў. Ягоны ўкус здольны выклікаць лакальны некроз, а ў надта адчувальных грамадзян (магчыма) алергічную рэакцыю.

Ёсць шэраг іншых відаў, якія маюць памер, дастатковы для ўкусу, але часцей за ўсё, каб падобнае здарылася, вы павінны схапіць яго ў руку і сціснуць. Да такіх відаў належаць прадстаўнікі роду Steatoda, якія (арахнафобам далей не чытаць) часта жывуць у дамах людзей, у сутарэннях і на гарышчах. Гэтыя віды належаць да той жа сям’і, да якой і чорная ўдава (Therіdііdae), і маюць яд, які можа выклікаць пэўныя агульныя эфекты. Але каб дасягнуць гэтага, вам давядзецца моцна пастарацца самім і неяк вымусіць павука вас укусіць.

З вялікіх павукоў, здольных хоць неяк прадэманстраваць сваё права на жыццё, калі вы бераце іх на рукі, варта адзначыць усім вядомага садовага крыжавіка; вялікага сплаўнога павука (адзіны ахоўны від у Беларусі); аблямаванага паляўнічага і некаторыя віды сям’і Agelenіdae (да якой належаць вядомыя «гарадзенскія варонкавыя тарантулы»). І ў нас нават ёсць адзін павук, які належыць да «птушкаедаў», — Atypus affіnіs, але яго ніхто не бачыў недзе з 1930-х гадоў…

Факт чацвёрты

Нас не чакае нашэсця экзатычных і небяспечных павукоў. Як арахнолагу, мне вельмі хацелася б, каб гэта было так, але не лёс… Рэдкія інвазіі бываюць паспяховыя і адбываюцца ў кароткі час. Прыкладам удалага захопу тэрыторый сярод павукоў будзе павук-аса Argіope bruennіchі. Ці звязана гэта з пацяпленнем? Вельмі ўскосна. Апошнія звесткі па генетыцы сведчаць пра змяшэнне еўрапейскай і азіяцкай ліній гэтага павука, якое дазволіла павысіць разнастайнасць генетычнага матэрыялу, што ў сваю чаргу дазволіла адаптавацца да больш халодных умоў. Цяпер павук-аса радасна захоплівае Скандынаўскі паўвостраў.

І гэта, бадай, адзіны прыклад, калі досыць вялікі павук так хутка рушыў на новыя тэрыторыі. Загадваць, ведама, не хочацца, але наступную падобную інвазію, магчыма, і не выпадзе наглядаць.

Каб падагуліць, павукоў у нас процьма, і яны цікавыя, разнастайныя і збольшага бяспечныя. Але я ўсё адно буду чакаць наступнага «тарантула»: жыццё з імі нейкае багацейшае.

 

Вячаслаў ІВАНОЎ, член грамадскага аб’яднання «Беларускае энтамалагічнае таварыства»

Газета «Звязда»

Комментарии пользователей (7)
Оставьте ваш комментарий первым
Владимир Пенькевич    29 Июля 2015 в 20:38
0
0
Очень четко, кратко и ясно рассказано о пауках. Словно прослушал краткую, но исчерпывающую лекцию. Краткость – сестра таланта! Спасибо, Вячеслав. Владимир
Виктор Титович    31 Июля 2015 в 11:54
0
0
"большасць (пауков) нават не здольна зрабіць хоць трохі адчувальны зашчык на скуры чалавека, не кажучы пра ўвядзенне атруты ў крывацёк". Просто смешно, автор хоть знает, что укус крупного крестовика по болезненности приравнивается к укусу скорпиона? Это первое.
Второе - автор хоть один раз разговаривал с аллергологами относительно количества детей, страдающих аллергией и что последствиями анафилактического шока может быть даже удушье?
Третье - "Нас не чакае нашэсця экзатычных і небяспечных павукоў." ЛОЛ. А Вы уверены? Вы с ними (пауками) договор подписали? А как Вам тот факт, что ядовитые средне-азиатские пауки Каракурты всё чаще стали мигрировать в южную и центральную полосу России: Ростовская область, Краснодарский край) и Южный Урал (Оренбургская область) и Украину (Кировоградская, Днепропетровская, Харьковская, Луганская, Херсонская области). И расширение ареала обитания Argiope bruennichi в Беларуси лишний раз тому подтверждение.
Владимир Пенькевич    31 Июля 2015 в 14:52
0
0
Уважаемый, Виктор! Не сгущайте Вы так уж краски, не пугайте посетителей сайта! Пауки - это неотъемлемая и важная составляющая биоценоза, которую нужно изучать и изучать. Я вот держал за спинку среднерусского тарантула, его фотографировали, и все нормально. У нас в Беларуси есть проблемы пострашнее паучков, но мы это почему-то не замечаем...
alnik    2 Августа 2015 в 22:24
0
0
Автору можно было бы чётче и яснее всё написать...
 
Виктор Титович    3 Августа 2015 в 13:54
0
0
Уважаемый Luchs! Я с симпатией отношусь к паукам, это страшные и красивые творения Природы. Но меня, к примеру, волнует ещё такой вопрос - свободная продажа ядовитых пауков через интернет и зоомагазины. Я разговаривал с хозяином зоомагазинчика в районе Рокосовского в Минске, он сказал, что был случай, что убежали у его знакомого из дома 2 скорпиона. Причем не гигантских, черных, а именно этих, которые могут и насмерть.. Погуглил на тему: "Продам ядовитых пауков" и огорчился - предложений слишком много. Пришел, купил, а сие потом убежало по вентиляции, забралось под подушку к соседу выше этажом и ужалило человека. Есть ли в РБ какая-либо законодательная регламентация оборота ядовитых и опасных зоотоваров?? Ведь тема то - важная. Уже не раз в РБ сбегали у всяких горе-любителей скорпионы и пр. Я считаю, что оборот зоотоваров подобной категории нужно законодательно ограничить для свободного доступа. По сути, это неуправляемое оружие биологического происхождения. 
Владимир Пенькевич    3 Августа 2015 в 16:09
0
0
Виктор, здесь мы говорим о пауках Беларуси, о тех видах, которые обитают у нас. И рассказ о них интересный и исчерпывающий. Вы же – о ядовитых членистоногих из разных стран. Да, эта проблема есть, как и другие в этом плане: приобретение тигрят, медвежат, крокодильчиков, ядовитых змей и т.д. И знаем, чем эти приобретения могут закончится для хозяина и соседей. Я с Вами согласен, как и многие: "Что оборот зоотоваров подобной категории нужно законодательно ограничить для свободного доступа".С уважением, Владимир.
Михаил Дашкевич    4 Августа 2015 в 22:19
0
0
Поскольку занимаюсь пауками 15 лет, меня, естественно, они кусали при сборах. Максимум, что было от укуса отечественных пауков, правда не самых крупных - зуд места укуса на протяжении получаса.
Виктор Титович, "укус крупного крестовика по болезненности приравнивается к укусу скорпиона" - ссылку на источник можете предоставить? Относительно аллергий, которыми пугаете, можете привести статистику, на какие аллергены чаще всего возникает реакция у населения. В действительности же становится интересным, на какой строке этого списка находятся пауки, если у аллергологов есть такая информация.
Не могу понять ажиотажа около аргиопы. Появилась она у нас впервые лет 20 назад, расселилась ... и никому не мешает. Появляются у нас новые виды и сейчас, но они не крупные и поэтому не бросаются в глаза.
Относительно крупных пауков-птицеедов, которых на территории СНГ продают не одно десятилетие - смертельно опасных среди них нет и это факт. Да, они ядовиты, как и другие пауки, но для здорового взрослого человека опасности не представляют.
Относительно опасности представителей рода Steatoda - может таковые и есть, род то довольно обширный, но не среди нашей аранеофауны. Взрослая самка S. grossa (один из самых крупных представителей рода на территории Беларуси) кожу прокусить не смогла, как мы с товарищем не старались.
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.