Хто забівае ваўчанят у Налібоцкай пушчы?

0 1190 10 Май 2019

У 1990–2000-я гады Налібоцкая пушча была моцным рэпрадуктыўным цэнтрам адпаведнай папуляцыі ваўка. Цяпер усё змянілася, і, нягледзячы на значныя намаганні размнажэння пушчанскіх ваўкоў, кожны год да зімы дажывае не больш за чвэрць ад народжаных ваўчанят. 

Так, толькі адно ваўчаня, народжанае ў 2018 годзе, дажыло да студзеня 2019-га. У сезон размнажэння 2017 году дзель ваўчанят у воўчай лакальнай папуляцыі ў Налібоцкай пушчы на пачатак зімы была толькі 4%, тады як у 2008–2012 гадах яна складала ад 26 да 44%. Заўважым, максімальная дзель ваўчанят на пачатак зімы ў 2010-х гадах склала толькі 18%.

Што ж гэткае здарылася, што ваўчаняты ў Налібоцкай пушчы не выжываюць, і хто іх забівае? На гэтыя пытанні мы здольны дакладна адказаць, бо маем дастаткова дадзеных. Але дагэтуль ёсць некаторая дыялектыка ў нашых высновах на тое, што больш і што менш уплывае на выжыванне ваўчанят у пушчы.  

IMG_4811_новый размер.jpg

воллл.jpg

Малыя ваўчаняты на логвішчы ў траўні

волки6_новый размер.jpg

волки7_новый размер.jpg

волки8_новый размер.jpg

волки9_новый размер.jpg

Ваўчаняты ў сярэдзіне ліпеня і напачатку кастрычніка

Адным з найбольш істотных чыннікаў смяротнасці ваўчанят у пушчы з'яўляецца агрэсія дзікіх капытных: зуброў, ласёў, высакародных аленяў і дзікоў.

Тры разы мы зафiксавалi, як дзікі зʼядалі малых ваўчанят на логвішчах. 

волки11_новый размер.jpg

Аднаго разу знайшлі двух ваўчанят, забітых капытамі касулі. 

волки12_новый размер.jpg

Тры разы было зарэгістравана, што ласі тапталі малых на логвішчы. Аднак колькі іх было затаптана да смерці, падлiчыць не атрымалася, бо бацькі-ваўкі падбіраюць і носяць нават памерлых шчанюкоў. 

волки14_новый размер.jpg

волки15_новый размер.jpg

Двойчы мы рэгістравалі, што тое самае рабілі і высакародныя алені.

волки13_новый размер.jpg

Але найбольш небяспечнымi для логвішчаў ваўкоў і нават падрослых ваўчанят зʼяўляюцца зубры. Учуўшы шчанюкоў, яны звар’яцела топчуць іх і тое месца, дзе смярдзіць ваўчанятамі. 

волки10_новый размер.jpg

Увогуле пры цяперашняй навале дзікіх капытных у Налібоцкай пушчы (па нашых дадзеных то 15–20 і болей асобнікаў на адзін квадратны кіламетр, за выключэннем касуль) захаванне шчанюкоў бацькоўскімі ваўкамі становіцца вельмі праблематычным.

волк_новый размер.jpg

Бык высакароднага аленя каля норнага логавішча ваўкоў

Другі чыннік смяротнасці ваўчанят у Налібоцкай пушчы – забойства іх рысямі як яшчэ на логвішчы, гэтак і падрослых. Часцей ваўчаняты памiраюць ад рысi ў жніўні і верасні, калі шмат шворацца самастойна. Рысі, асабліва дарослыя самцы, схільны спецыяльна вышукваць ваўчанят, каб забіць іх. У Налібоцкай пушчы прынамсі 6 воўчых кодлаў узростам да двух месяцаў і 8 ваўчанят векам 2–11 месяцаў вызначана, што былі забіты рысямі. Цяпер калі ў Налібоцкай пушчы шчыльнасць папуляцыі рыся складае 4–6 асобнікаў на 100 км2, зноў-такі выжыванне ваўчанят становіцца ўсё больш і больш малаверагодным.

 волки16_новый размер.jpg

волки17_новый размер.jpg

волки18_новый размер.jpg

волки19_новый размер.jpg

Дарослы самец забіў ваўчанят. То было 11 траўня, калі неспадзявана выпаў снег

волки20_новый размер.jpg

волки21_новый размер.jpg

Воўчая матка збегла, калі побач зʼявіўся дарослы самец рысi. Ваўчаняты былі забіты гэтай рыссю.

волки22_новый размер.jpg

волки23_новый размер.jpg

Забітыя рыссю падрослыя ваўчаняты

Патэнцыйна малыя ваўчаняты могуць быць забітыя барсукамі, лісамі, янотападобнымі сабакамi... Але толькі аднаго разу быў зарэгістраваны напад на воўчае логвішча лісам.

Напады на воўчае логвішча мядзведзяў – гэта яшчэ зусім невядомае пытанне. Але мядзведзяў у Налібоцкай пушчы няшмат, то і агрэсія з іх боку у адносінах ваўчанят пакуль што малаверагодная.

волки24_новый размер.jpg

волки25_новый размер.jpg

Мядзведзь толькі пацікавіўся норным логавішчам ваўкоў

Калі кодла атрымалася занадта вялікае (9–12 ваўчанят), то бацькоўскія ваўкі пры перасоўванні кодла ў іншае логвішча схільны кідаць аднаго або некалькі шчанюкоў паміраць. Гэтак мы пяць разоў знаходзілі кінутымі па аднаму ваўчаняці і двойчы – па два.

волк2_новый размер.jpg

Памерлае ваўчаня, што, верагодна, было затаптана ў логавішчы маткаю

Яшчэ адзін магчымы чыннік смяротнасці шчанюкоў – хваробы, якія перадаюць кляшчукі. Што да кляшчукоў, то іх шмат на ваўчанятах, але ці паміраюць ваўчаняты ад хвароб кшталту піраплазмозу, амаль што невядома. Патэнцыйна гэта можа адбывацца і нярэдка.

Што тычыцца забойства ваўчанят у Налібоцкай пушчы спецыяльнымі логававшукальнікамі, то гэта, на наш погляд, адбываецца, але нячаста. Гэта, відавочна, менш уплывовы чыннік, чым забойства ваўчанят дзікімі капытнымі і рыссю.


Вадзiм СІДАРОВІЧ i Ірына РАТЭНКА

Крынiца: nalibokiforest.info
Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.