Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ абвяшчае конкурсны набор заявак на праграму падтрымкі маладых даследчыкаў

0 1542 16 Фев 2016

У гэтым годзе перавага будзе нададзена праектам, накіраваным на даследванне новых патэнцыйных ТВП і объектаў Смарагдавай сеткі (рус. — Изумрудной сети), але разглядацца будуць і маюць шанцы на фінансаванне і іншыя заяўкі. Падрабязную інфармацыю пра аб'екты, якія патрэбна даследаваць, а таксама пра методыку і крытэрыі вызначэння аб'ектаў Смарагдавай сеткі можна даведацца па электроннай пошце: egreta113@mail.ru.

Мэта праграммы — падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследаванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследаванняў. Праграма дае магчымасць забеспячэння элементарных патрэб пры рэалізацыі палявых даследаванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.

Праграма працуе ўжо чатыры гады, і за гэты час мы атрымалі 15 заявак ад маладых даследчыкаў Брэстчыны, Гродзеншчыны, Гомельшчыны і Мінска. Тэматыка прапанаваных даследаванняў была даволі разнастайнай і датычылася фаўністыкі, даследавання рыбгасаў і асобных відаў, патэнцыйных ТВП і міграцыі птушак.

Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці суіскальнікаў, а таксама з боку больш сталых асоб у якасці спонсараў, за мінулыя чатыры гады бюджэт Праграмы склаў каля 3000 USD. За чатыры гады было падтрымана сем заявак. Усе праекты былі паспяхова рэалізаваны. Дзякуючы падтрымцы Праграммы ў 2013-2014 гг. упершыню ў Беларусі больш за 100 птушанят белага бусла было акальцавана каляровымі пластыкавымі кольцамі; з’явілася новае ТВП і Рамсарскае ўгоддзе — «Палеская даліна ракі Буг», а таксама новыя намінанты Смарагдавай сеткі.

У мінулыя два гады праграму падтрымалі ахвяраваннямі наступныя асобы: Юрый Бакур, Кшыштаф Вайцэхоўскі, Дзяніс Кіцель. Шчыра дзякуем усім пазначаным асобам ад імя маладых даследчыкаў і аргкамітэту праграмы.

Для ўдзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку (форма далучана пад абвесткай) і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята праграмы (apb_brest@mail.ru). Апошні тэрмін падачы заявак 10 сакавіка бягучага года.

Вынікі адбору будуць абвешчаны на старонках сайтаў АПБ www.ptushki.org і www.birdwatch.by

У праграме можа прыняць удзел кожны! Маладыя даследчыкі — праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі. Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследаваннях. Чакаем вашыя заяўкі! Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў рамках праграмы.

Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце egreta113@mail.ru альбо па тэлефонах +375 972 5-32-16, +375 297 92-99-24.

Андрэй АБРАМЧУК, Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ

На гэтую тэму:

In Memoriam: Сяргей АБРАМЧУК (19842010)

birdwatch.by

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.