Шпак абвешчаны птушкай-сімвалам Глыбоччыны!

0 281 28 Июл 2020

Глыбоцкі раён выбраў птушку-сімвал – ёй стаў прыгажун-шпак. Ён мае вельмі шырокі дыяпазон гукаў і здольны імітаваць не толькі галасы самых розных птушак, але і іншых жывёл і нават немеладычныя шумы. Але найперш шпака выбралі за яго любоў да… вішні!

ШПАК

Шпак — птушка-сімвал Глыбоцкага раёна

 — Усім вядома, што шпак – гэта тая птушка, якая вельмі любіць не толькі лічынкі мух, сляпнёў, аваднёў, майскіх жукоў і добра дапамагае лесу застацца цэлым ад гэтых шкоднікаў, але яшчэ і вельмі любіць вішні, — тлумачыць Людміла Карніловіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама. — А вішня – гэта брэнд Глыбокага: наш горад называюць вішнёвай сталіцай не толькі Віцебшчыны, але і Беларусі. Таму шпак цудоўна дапоўніць гэтагы брэнд. Нават калі мы яшчэ не думалі, што нашай птушкай-сімвалам будзе шпак, кожную Масленіцу, калі праводзім зіму і сустракаем вясну, мы ў раёне ўжо рабілі конкурсы на найлепшую шпакоўню, і ўсе нашыя прадпрыемствы, арганізацыі на гэты конкурс рабілі цудоўныя дамы для шпакоў, якія моладзь раёна потым развешвала ў парках і на тэрыторыях дзіцячых садкоў. Сёння там ужо жывуць шпакі.

Шпакі ласуюцца вішнямі.

Шпакі ласуюцца вішнямі. Фота карыстальніка antanovich з сайта «Птушкі штодня«


25 ліпеня ў Глыбокім пройдзе Вішнёвы фестываль, для якога мясцовыя майстры ўжо рыхтуюць вялікую мастацкую кампазіцыю са шпакоўняй і шпаком, а рамеснікі робяць выцінанку са шпаком на вішнёвым дрэве – яна стане элементам сувеніра, які ўручаць ганаровым гасцям свята.

Ужо распрацавана і палажэнне конкурса на найлепшую эмблему птушкі-сімвала раёна: за яе можна будзе галасаваць анлайн. “Спадзяемся, што фантазія ўдзельнікаў будзе разнастайная і цікавая,” – кажа Людміла Карніловіч.

Птушку-сімвал ужо абралі больш за 20 раёнаў. Птушкі дамагаюць расказаць пра адметнасць мясцін, асаблівасці тамтэйшай прыроды і стварыць цэлы брэнд раёна, які запомніцца і будзе прыцягваць турыстаў, а мясцоваму бізнесу дапаможа развівацца.

Раёны ўпрыгожваюцца птушынымі мураламі і скульптурамі, прывабліваюць турыстаў адметнымі сувенірамі.

Граффити с сойкой в Кличеве

Мурал з сойкай — птушкай-сімвалам Клічаўскага раёна

Як выбраць птушку раёна, мы тлумачым у адмысловай брашуры з пакрокавай інструкцыяй.

СПАМПАВАЦЬ БРАШУРУ

А твой раён яшчэ не мае птушкі-сімвала? Час яго выбраць!

Источник: ptushki.org

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.