Бойка рысі і ваўка ў Налібоцкай пушчы

1 5822 18 Апр 2019

Да гэтага здарэння мы ўжо добра ведалі, што рысі забіваюць шчанюкоў ваўка — як зусім малых на логавішчах, гэтак і падрослых, асабліва калі пад восень тыя шмат бадзяюцца самастойна.

Мы ведалi і тое, што рысі забіваюць цяжарных ваўчыц перад родамі, калi самцы (басеры) адлучаюцца дзеля здабычы корму. Але мы не маглi нават уявіць, што рысь можа паспяхова супрацьстаяць немалому здароваму басеру.

У Налібоцкай пушчы ва ўрочышчы Ялоўка 13 сакавіка пад вечар дарослы самец ваўка атакаваў дарослага самца рысi на яго тэрыторыi.

Бойка доўжылася 48 секунд. Агрэсіўныя позы адзін супраць другога былі цягам 30. Потым 8 секунд яны біліся.

1.JPG

Тут бачна, як рысь насцярожылася, бо заўважыла ваўка, якi бяжыць на яе.

2.JPG

3.JPG

4.JPG

5.JPG

Кульмінацыя бойкі, дзе відаць, што воўк на спіне, а рысь дзярэ яму чэрава. Пасля гэтага воўк усё ж такі здолеў уцячы.

6.JPG

Тая рысь-пераможца пасля ўцёкаў ваўка.

7.JPG

8.JPG

Пасля бойкі і ўцёкаў той воўк вярнуўся на месца бойкі праз шэсць хвілін. Заўважна, што ў яго падраны бок. Але галоўнай раны на чэраве не відаць. Хутчэй за ўсё яна была, і ад сепсісу гэты воўк, верагодна, памёр.

Чаму мы так мяркуем? Да бойкі гэты адметны воўк амаль што без поўсці на хвасце рэгістраваўся намі ў тым урочышчы (дзе было ўсталявана дзевяць фотапастак) амаль штодзень. Пасля гэтага здарэння таго ваўка мы больш не бачылi ні ў тым урочышчы, ні навокал.

Рысь, што перамагла ваўка, прыйшла на месца бойкі і ў наступную ноч, дзе адпачывала і чухалася. Паводзіла сябе як гаспадар месца.


Аўтары: Вадзім Сідаровіч і Ірына Ратэнка

Крыніца: nalibokiforest.info

Комментарии пользователей (1)
Оставьте ваш комментарий первым
Владимир Пенькевич    18 Апреля 2019 в 9:55
2
0
Вадим и Ирина увидели и показали то, во что трудно поверит: рысь победила волка! Вы - молодцы! А если бы сняли на видио - было бы еще интересней... 
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.