Як барсук не спалохаўся ваўка

1 17779 23 апр 2019

Звычайна пры зручнай мажлівасці ваўкі забіваюць барсукоў, а пасля іх з'ядаюць.

У асноўным барсук становіцца ахвярай шэрага на параўнальна доўгіх пераходах, калі знаходзіцца досыць далёка ад сваёй сістэмы нор. 

Але бывае, што ваўкі забіваюць барсукоў і каля нор, асабліва калі на размнажэнні жадаюць заняць іх жыллё. Яны падпільноўваюць і знянацку наскокваюць. І калі барсук не паспеў схавацца ў нару, то ён звычайна забіты.

Гэтым разам, як бачыце на фота, досыць вялікі барсук не спалохаўся немалога ваўка, не схаваўся ад таго і пасля такой сустрэчы застаўся цэлым.

Мы дакладна ведаем, што гэты воўк быў бацькам і шукаў новае месца для сваіх шчанюкоў. Мабыць, ён не хацеў рабіць вэрхал у логавішчным месцы ці не рызыкаваў зраніцца ад укусаў барсука ў цёплае веснавое надвор'е, калі нават пры параўнальна малой ране можна памерці ад сэпсісу.

13.JPG

 

Аўтары: Вадзім Сідаровіч і Ірына Ратэнка

Крыніца: nalibokiforest.info

Комментарии пользователей (1)
Оставьте ваш комментарий первым
Игорь Сыантович    26 апреля 2019 в 11:06
2
0
Дзякуй, што шануеце нашую родную мову, беларускую...
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.