Ён палюе, ў першаю чаргу, на мышэй і палёвак. Але і птушкі трапляюць сычыку ў лапы час ад часу, асабліва снежнай зімой, калі грызуны больш пад снегам вандруюць. Зімой ён нават залятае ў насельныя пункты, дзе спрабуе лапаць вераб'ёў. Паводле дадзеных Ю.Б.Пукінскага, ў цяжкія для сычыка гады доля ў яго здабычы мелкіх вераб'іных можа складаць 30-40%, але, на дзіва, вялікіх сініц сычык здабывае выключна рэдка.
Хутчэй за ўсё, ў дуплянцы вялікія сініцы і загняздуюць. Там, вакол тваёй сядзібы, шмат дуплаў ад вялікага дзятла, яны сычыкам больш падабаюцца, чым штучныя хаткі. У тваіх мясцінах я чуў голас сычыка побач з каналам. Магчыма, там ён і жыве (бліжэй да ёлак). Яго тыповы біятоп - высокі лес з ёлкамі, асабліва побач з прагалінамі, лесасекамі, балотцамі.