Скарб беларускай прыроды

0 1505 22 янв 2024

У Мінску ў Музеі прыроды і экалогіі з 18 па 31 студзеня дзейнічае фотавыстава “Скарб беларускай прыроды” Дзяніса Іўковіча разам з Бярэзінскім біясферным запаведнікам.

Скарб_887.jpg

Бярэзінскі біясферны запаведнік – беларуская пярліна. Ён славіцца сваёй некранутай прыродай, на яго тэрыторыі захавана ўнікальная разнастайнасць жывёльнага і расліннага свету. Гэта эталон першароднай дзікай прыроды, які жыве без умяшання чалавека. У запаведніку створаны ўсе ўмовы для натуральнага развіцця прадстаўнікоў флоры і фаўны. Запаведнік быў створаны 30 студзеня 1925 года ў адпаведнасці з Пастановай народных камісараў БССР для аховы і адзнаўлення амаль знішчанага да таго часу рачного бабра і іншых паляўнічых відаў жывёл.

На фотавыставе вы ўбачыце жывёл і расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, унікальныя ландшафты ў розныя часы году, адчуеце непаўторную прыгажосць Беларусі – гэта і многае іншае змог захаваць для вас навуковы супрацоўнік запаведніка, фотамастак і майстар сваёй справы Дзяніс Іўковіч.

Уваход на выставу вольны.

Г. Мінск, вул. К. Маркса, 12, без выхадных з 11.00 да 19.00. Тэл. +37517 363-96-33

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.