Выстава «Сучасны беларускі пейзаж» у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

0 5246 19 янв 2021

21 студзеня 2021 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстава «Сучасны беларускі пейзаж».

З XVII стагоддзя мы маем шэраг рэальных выяў прыроды, ідэальны свет якіх быў прызваны ўпрыгожыць вольны час схільнага да роздуму чалавека.

2190.jpg

Што зараз прымушае мастакоў займацца гэтым, здаецца, гістарычным жывапісам?

Можна казаць, што ў наш час гэтыя цудоўныя дапрацоўкі «багацця шэрага» беларускага ландшафту для вялікай колькасці людзей з`яўляюцца «абразам», які і сёння дапамагае прыхарашыць звыклы рытм жыцця. Дарагія, танныя, высокапрафесійныя і не вельмі, краявіды ўпрыгожваюць кватэры, загарадныя дамы і офісы, бадай, усяго свету.
Мастакі, якія нарадзіліся і пачыналі сваю мастацкую адукацыю ў сярэдніх навучальных установах Мінска, Магілёва і Гомеля, у асноўным працягвалі традыцыі рускага акадэмізму, стварылі свой стыль, які дапамагае беларускаму лірычнаму краявіду заставацца візітнай карткай айчыннага мастацтва.

Васілій Пяшкун і Антон Вырва, Віталій Гуназа і Уладзіслаў Пятручык, Міхаіл Крот і Раман Коршунаў, Васілій Чатнецаў працуюць у наш час, гэта класіка ў жывапісе працягвае існаванне таго феномена, які завецца «беларускай школай».

Выставачны праект можна ўбачыць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь на вул. Някрасава, 3 да 28 лютага.

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.